Categories: Падзеі

У Беларусі з 1 студзеня 2016 года плануецца адмяніць абавязковую сертыфікацыю паслуг СТА

У Беларусі плануецца адмяніць абавязковую сертыфікацыю паслуг СТА з 1 студзеня 2016 года. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч пасля афіцыйнай цырымоніі адкрыцця міжнародных спецыялізаваных выставак «Аўтасэрвіс. Механіка. Аўтакампаненты-2015» і «Дарожнае будаўніцтва-2015», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«У Беларусі з 1 студзеня 2016 года плануецца адмяніць абязковую сертыфікацыю аўтасэрвісу.Ці баімся мы гэтага? Не, не баімся. Таму што заканадаўства не адмяняецца, нормы законаў, стандартаў, правіл захоўваюцца, будзе вельмі строгі кантроль за выкананнем норм. Сертыфікацыя — прэвентыўная мера пацвярджэння ўмоў адпаведнасці, яна адыходзіць, прычым на ўсёй тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза», — адзначыла Ірына Наркевіч. Бізнес лічыць абавязковую сертыфікацыю дадатковым тэхнічным бар’ерам у развіцці паслуг аўтасэрвісу, які неабходна пераадольваць.

Пры гэтым Ірына Наркевіч канстатавала, што будзе вітацца добраахвотная сертыфікацыя паслуг СТА. «Калі бізнес захоча пацвердзіць сваё рэнамэ на рынку, атрымаць сертыфікат — калі ласка», — растлумачыла намеснік міністра.

Удзел у міжнародных спецыялізаваных выстаўках «Аўтасэрвіс. Механіка. Аўтакампаненты-2015» і «Дарожнае будаўніцтва-2015», якія праходзяць у Мінску з 27 па 29 кастрычніка, прымаюць каля 50 кампаній з 6 краін. Мэта мерапрыемства — комплекснае прадстаўленне дасягненняў у сферы вытворчасці і эксплуатацыі транспарту, яго рамонту і абслугоўвання ўсёй дарожна-транспартнай інфраструктуры, арганізацыі і рэгулявання дарожнага руху. У экспазіцыі прадстаўлены запасныя часткі і прылады для транспартных сродкаў, фарбавальнае абсталяванне, масла, сродкі догляду і аховы, тэхнічныя вадкасці, абсталяванне для мыцця і рамонту аўтамабіляў, абсталяванне для дыягностыкі, шынамантажу, аўтатранспарт, дарожна-будаўнічая, землярыйная і камунальная тэхніка, тэхніка для рамонту і ўтрымання дарог. Упершыню ў час выстаўкі пройдзе салон бюджэтных аўтамабіляў.

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

11 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

11 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

13 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

13 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

14 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

14 часов ago