Пяць добрых справаў ад юных ратаўнікоў

Завяршылася рэспубліканская акцыя Міністэрства па надзвычайных сітуацыях “Моладзь за бяспеку”, прымеркаваная да 14-годдзя з дня ўтварэння Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных. Падводзім вынікі першых двух яе этапаў.

На Дзятлаўшчыне разам з юнымі ратаўнікамі-пажарнымі ў акцыі ўзялі ўдзел супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, Дзятлаўскага ўчастка Добраахвотнага пажарнага таварыства. Для першага этапу акцыі пад назвай “Пяць добрых справаў” члены таварыства прадаставілі аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі і дапамаглі школьнікам усталяваць іх у дамах ветэранаў педагагічнай працы. Інспектарамі і інструктарамі гэтым разам выступілі самі юныя ратаўнікі, якія расказалі аб правілах карыстання апавяшчальнікам, своечасовай замене элемента сілкавання, аб неабходнасці кожнаму выконваць правілы пажарнай бяспекі. Акрамя таго, у межах акцыі яны наведалі шматдзетныя сем’і і адзінока пражываючых пенсіянераў, у кожным доме рэалізуючы на практыцы дэвіз першага этапу акцыі – выконвалі пяць добрых справаў. Школьнікі не толькі пагутарылі з жыхарамі дамоў, але і аказалі неабходную дапамогу ў падрыхтоўцы да ацяпляльнага сезону і прывядзенні жылля ў бяспечны пажарны стан, дапамагалі ўпарадкаваць прысядзібны ўчастак.

Другі этап акцыі прайшоў у Цэнтры карэкцыйна-педагагічнага выхавання і Сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава, дзе юныя ратаўнікі-пажарныя сустрэліся з маленькімі дзятлаўчанамі. Актывісткі моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных, вучаніцы школы №1 горада Дзятлава Кацярына Губко і Ганна Глубокая ад усіх удзельнікаў раённай арганізацыі, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падарылі малечы кнігі, тэматычныя расфарбоўкі, якія размалёўвалі разам з імі. Таксама да дзяцей завіталі ў госці роставыя лялькі – заяц Філька і лісічка Лілька, добра вядомыя ўсім чытачам часопіса “Юны ратаўнік”, якія пагулялі і пафатаграфаваліся з дзецьмі.

У Сацыяльна-педагагічным цэнтры ўдзельнікі арганізацыі сустрэліся з дзецьмі, якія часова знаходзяцца пад апекай дзяржавы. Размовы пра пажарную бяспеку, прэзентацыю часопіса “Юны ратаўнік” (з якім практычна ўсе дзеці былі ўжо знаёмыя), гульні з Фількам і Лількай дапоўніліся ўручэннем карысных для азнаямлення інфармацыйных брашураў. Юныя ратаўнікі запрасілі дзяцей прыняць удзел у трэцім этапе акцыі “Моладзь за бяспеку” і пажадалі хутчэйшага вяртання ў іх сем’і.

Н. АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Госавтоинспекция проведет профилактическое мероприятие в отношении перевозок пассажиров автомобилями-такси

В целях повышения безопасности дорожного движения, предотвращения и снижения тяжести последствий ДТП с участием автомобилей…

2 часа ago

Крыніцы жывой памяці

Дзятлаўшчына – гэта ўнікальны куток Беларусі, дзе на стыку эпох, культур і  канфесій кавалася непаўторная…

2 часа ago

Аб праекце мадэльнага закона СНД па абарачэнні каштоўных папер

Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Павел Ашурык прыняў удзел у пасяджэнні рабочай групы…

2 часа ago

Аляксандр Кугейка: “Каб бульба радавала, мы добра паклапаціліся”

На Дзятлаўшчыне поўным ходам ідзе ўборка “другога хлеба”. Традыцыйна яго вырошчваюць тры гаспадаркі раёна – …

18 часов ago

Дзелавы панядзелак. Чым зацікавіць моладзь?

Аб замацаванні моладзі на першым працоўным месцы, уборцы кукурузы, прафілактыцы пажараў, рэалізацыі новых будаўнічых праектаў…

18 часов ago

“Бяспека – гэта важна!”

Захапляльная квэст-гульня пад такой назвай прайшла ў рамках Адзінага дня бяспекі ў прытулку сацыяльна-педагагічнага цэнтра…

18 часов ago