Categories: Грамадства

У Беларусі сёння святкуюць Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга

Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь святкуюць сёння ў нашай краіне.

Устаноўлена гэта свята ўказам Прэзідэнта Беларусі ў 1995 годзе і адзначаецца ў другую нядзелю мая. У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі нашай краіны як суверэннай дзяржавы з’яўляюцца Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн.

Эталон герба і Палажэнне аб сцягу зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 1995 года па выніках праведзенага 14 мая 1995 года рэспубліканскага рэферэндуму, адным з пытанняў якога было ўстанаўленне дзяржаўнай сімволікі.

5 ліпеня 2004 года быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь», які накіраваны на прававое рэгуляванне пытанняў дзяржаўных сімвалаў Беларусі, устаноўленых Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, і вызначае апісанне і парадак іх выкарыстання.

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур краіны, накладзены на залатыя промні ўзыходзячага над зямным шарам сонца. Вышэй, над контурам, размешчана пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамлены вянком з залатых жытніх каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, а злева — лёну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой унізе змешчаны надпіс золатам «Рэспублiка Беларусь». Гэта выява на гербе ўвасабляе лепшыя якасці беларускага народа — працавітасць, імкненне да свабоды і патрыятызм.

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос чырвонага і зялёнага колеру. Ля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі. Чырвоны колер на сцягу — гэта колер сцягоў Чырвонай Арміі і беларускіх партызан, якія вызвалілі родную зямлю ад фашысцкіх захопнікаў. Зялёны колер — колер лясоў і палёў, сімвал вясны, надзеі і адраджэння. Белы колер арнаменту адлюстроўвае духоўную чысціню беларусаў. Сцяг мацуецца на дрэўку, афарбаваным у залацісты колер.

Такім чынам, герб і сцяг Рэспублікі Беларусь з дапамогай простых і зразумелых сродкаў адлюстроўваюць патрыятычныя, гістарычныя і культурныя традыцыі краіны, характар ​​народа, яго духоўны патэнцыял. Яны надзелены яркімі рысамі і лёгка пазнаюцца сярод усіх дзяржаўных сімвалаў сусветнага супольніцтва.

Дзяржаўныя сімвалы — герб і сцяг Беларусі — гэта гісторыя і будучыня беларускай дзяржавы, увасабленне ідэі нацыянальнай еднасці, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.

У Беларусі ёсць плошча Дзяржаўнага сцяга, размешчаная на перасячэнні праспекта Пераможцаў і вуліцы Арлоўскай у Мінску. Яе ўрачыстае адкрыццё адбылося 2 ліпеня 2013 года. Плошча ўяўляе сабой круг радыусам 50 м з гранітным пастаментам у цэнтры, на якім размешчаны флагшток з дзяржаўным сцягам. Уздоўж пешаходнай дарожкі размешчаны сем гранітных стэл з гербамі абласцей і Мінска. Сіметрычна з двух бакоў ад лесвіцы размяшчаюцца стэлы з тэкстам Дзяржаўнага гімна і геаграфічнай картай Беларусі.

БелТА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

6 часов ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

6 часов ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

9 часов ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

11 часов ago

Актуальнае меркаванне. Доўгатэрміновы працэс, які складаецца з адказных дзеянняў кожнага

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

12 часов ago

Госавтоинспекция напоминает правила проезда перекрестков и пешеходных переходов!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствует о том, что одними из причин совершения дорожно-транспортных…

13 часов ago