У Беларусі да 2020 года не будуць павышаць падаткі і ўводзіць новыя. Гэта прадугледжана дэкрэтам нумар 7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва”, які падпісаны 23 лістапада Прэзідэнтам, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Дэкрэтам устаноўлена забарона на павышэнне падатковых ставак, а таксама на ўвядзенне новых падаткаў, збораў (пошлін) да 2020 года.
Суб’ектам гаспадарання, якія займаюцца рознічным гандлем праз інтэрнэт-магазін, прадастаўлена права з 1 студзеня 2018 года прымяняць спрошчаную сістэму падаткаабкладання.
Акрамя таго, не праводзіцца спагнанне падаткаў з суб’ектаў гаспадарання ў выпадку непрадстаўлення патрабавання аб іх выплаце на працягу 5 гадоў з дня заканчэння тэрміну выплаты. Выключэнне складаюць выпадкі перавышэння правяраемага перыяду 5 гадоў (згодна з заканадаўчым актам), прадстаўлення суб’ектамі гаспадарання падатковых дэкларацый з унесенымі змяненнямі і (або) дапаўненнямі.
Абавязковыя для выканання суб’ектамі гаспадарання тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты (ТНПА) павінны прайсці юрыдычную экспертызу на прадмет іх адпаведнасці заканадаўчым актам і пастановам Савета Міністраў. Экспертыза будзе праводзіцца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі. Даныя ТНПА будуць уключацца ў Нацыянальны рэестр прававых актаў і афіцыйна публікавацца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Саўмін на працягу трох месяцаў павінен забяспечыць распрацоўку і размяшчэнне на адзіным партале электронных паслуг і сайце Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі метадычных рэкамендацый па ажыццяўленні суб’ектамі гаспадарання найбольш распаўсюджаных відаў эканамічнай дзейнасці. Такі ж тэрмін адводзіцца для скарачэння відаў архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці (іх складнікаў), якія ажыццяўляюцца суб’ектамі гаспадарання пры наяўнасці атэстатаў адпаведнасці.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации