На гэту пасаду прызначаны Андрэй Нікіпорчык, які да нядаўняга часу працаваў начальнікам участка вытворчасці і разліву ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”.
Нарадзіўся Андрэй Віктаравіч у 1975 годзе ў вёсцы Погіры. У 1995 годзе паступіў у Гомельскі кааператыўны інстытут на спецыяльнасць “эканоміка і кіраванне ў гандлі і грамадскім харчаванні”. Працоўную дзейнасць пачынаў у 1998 годзе таваразнаўцам прамтавараў Дзятлаўскага раённага спажыўтаварыства. З 2000 года займаў пасады намесніка дырэктара рознічнага гандлёвага прадпрыемства “Прамгандаль” райспажыўтаварыства, дырэктара фірменнага магазіна Дзятлаўскай райаграпрамтэхнікі, таваразнаўцы нарыхтоўчага ўнітарнага прадпрыемства “Каапнарыхтпрам” райспажыўтаварыства, загадчыка негасразліковага рынка, потым старшага кантралёра рынка нарыхтоўчага УП “Каапнарыхтпрам” і да 2010 года прадоўжыў работу на гэтай пасадзе пасля пераўтварэння ў 2005 годзе арганізацыі ў ПУП Дзятлаўскі “Каапнарыхтпрам”.
З 2010 па 2012 гады Андрэй Нікіпорчык быў спецыялістам па маркетынгу адасобленага структурнага падраздзялення “Парэцкі спіртзавод” Гроднахарчпрама.
У 2012 годзе працаваў намеснікам дырэктара па прамысловасці і нарыхтоўках Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства, а ў 2013-2016 гадах там жа – інжынерам па ахове працы.
З 2016 года ўладкаваўся ў ААТ “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь”, дзе займаў пасады інжынера па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні, спецыяліста па знешнеэканамічнай дзейнасці, намесніка дырэктара па камерцыйных пытаннях філіяла “Навагрудскі вінзавод”, майстра ўчастка і начальніка ўчастка вытворчасці і разліву.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае