11 студзеня прайшла аператыўная нарада асабовага саставу Дзятлаўскага аддзела Дэпартамента аховы з удзелам намесніка начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы Рэспублікі Беларусь, начальніка аддзела ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння, палкоўніка міліцыі Аляксея Шмыгіры і начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Вольгі Рагачовай.
Першая частка пасяджэння была прысвечана тлумачэнню і абмеркаванню пытанняў, якія выносяцца на рэспубліканскі рэферэндум.
– 27 снежня 2021 года праект Канстытуцыі з дапаўненнямі і змяненнямі быў вынесены для разгляду, – зазначыў Аляксей Шмыгіра. – Цяпер яго актыўна абмяркоўваюць у працоўных калектывах прадпрыемстваў і арганізацый, у тым ліку з супрацоўнікамі аддзелаў Дэпартамента аховы. Вы таксама можаце задаць свае пытанні ў час пасяджэння або напрыканцы яго. Калі будуць пэўныя прапановы, унесці іх для разгляду можна ў наша абласное ўпраўленне Дэпартамента аховы, дзе для гэтага створана спецыяльная група.
Вольга Рагачова азнаёміла прысутных з вынікамі маштабнага сацыялагічнага даследавання “Беларусь. Меркаванне аб будучыні”, а таксама спынілася на галоўных мяркуемых змяненнях, унесеных у праект Канстытуцыі. Сярод актуальных, выкліканых патрабаваннямі часу, назвала стварэнне ўмоваў для абароны персанальных даных грамадзян, адказнасць дзяржавы за развіццё і бяспеку мірнай атамнай энергетыкі, захаванне гістарычнай памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.
Увагу ўдзельнікаў пасяджэння Вольга Рагачова засяродзіла і на тым, што праект абноўленай Канстытуцыі ёсць і ў аўдыёзапісе, азнаёміцца з якім можна на нацыянальным прававым партале pravo.by. Аўдыёверсія дазваляе слабавідушчым беларусам прымаць актыўны ўдзел у абмеркаванні Асноўнага Закона.
Другая частка пасяджэння была прысвечана вырашэнню службовых пытанняў і задач.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…
Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…
Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…
9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…