З прыемных віншаванняў пачаўся гэты працоўны тыдзень у камбайнавых экіпажаў і вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа, у КСУП “Дварэц-Агра”.

На тысячны рубеж амаль адначасова выйшлі два камбайнавыя экіпажы – братоў Андрэя і Сяргея Ляўкевічаў і Аляксандра Кастусіка, а таксама тры вадзіцелі: Васіль Жых, Дзмітрый Маліка, Сяргей Сямашка.

З працоўным дасягненнем працаўнікоў сельгаспрадпрыемства павіншаваў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі.

– Упершыню даводзіцца ўручаць такую колькасць грамат у адзін дзень, – зазначыў Андрэй Уладзіміравіч. –  Гэта сведчыць пра высокі ўзровень механізатарскіх кадраў, пра моцны калектыў. Убіраць сельгаспрадпрыемству належыць шмат: “Дварэц-Агра” – другі ў раёне па плошчы зерневых і зернебабовых культур. Таму багатых вам намалотаў! Дзякую за плённую працу!

Поспехаў у працоўным спаборніцтве пажадаў камбайнерам і вадзіцелям старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Ён прывёз грамату і прэмію лідару раённага спаборніцтва сярод камбайнераў, якія працуюць на КЗСах, ад абласнога камітэта прафсаюза работнікаў АПК. Узнагародай адзначаны Аляксандр Кастусік, які першым на Дзятлаўшчыне намалаціў 1000 тон зерня, працуючы на КЗС-1218.

Прымалі перадавікі-тысячнікі віншаванні, падарункі, кветкі ад адміністрацыі і прафкама сельгаспрадпрыемства. Іх уручылі хлебаробам кіраўнік па вытворчасці КСУП “Дварэц-Агра” Вадзім Царык, яго намеснік Аляксандр Сачык, старшыня прафсаюзнай арганізацыі Святлана Сідорчык.

Працай падначаленых і сёлетнім ураджаем задаволены і малады аграном сельгаспрадпрыемства Сяргей Лабар.

– У нас пад збожжавыя адведзены 2455 гектараў. Ужо ўбралі 1420 гектараў. Тут, ва ўрочышчы “Аэрадром” , жнём авёс. У сярэднім выходзіць па 40 цэнтнераў з гектара. Мяркую, што са жнівом, калі пастаіць добрае надвор’ е, управімся дзён за восем.

– Стараюцца хлопцы, – зазначыў брыгадзір Канстанцін Плюта, адзін са старэйшых і вопытных працаўнікоў гаспадаркі. – Пачынаюць ранкам і жнуць да цямна. Убраць жа трэба найхутчэй. Паесці  ім прывозяць у поле, гатуюць у сталовай у Раготне. Падганяць нікога не трэба: ведаюць, што ёсць магчымасць папрацаваць і зарабіць.

Падчас урачыстасці кіраўнік прадпрыемства Вадзім Царык паабяцаў хлебаробам зладзіць “Дажынкі”. Так што гэтыя ўзнагароды і шанаванне – не апошнія. Будуць яшчэ і віншаванні, і падарункі, і песні.

Гэтым жа днём, 3 жніўня, віншаванні прымаў вадзіцель-тысячнік з КСУП “Войневічы” Дзмітрый Бяляўскі. На момант нашага прыезду на яго рахунку былі 1114 тон зерня, перавезеных ад камбайнаў.

Дзмітрый прымаў віншаванні ад  Андрэя Садоўскага, Уладзіміра Казака, адміністрацыі і прафкама гаспадаркі.

Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі пажадаў Дзмітрыю здароўя, удачы і каб сённяшняя лічба перавезенага зерня падвоілася.

Андрэй Уладзіміравіч таксама падзякаваў за ўмелае кіраўніцтва  дырэктару КСУП “Войневічы” Сяргею Францішчыку. Гаспадарка трэцяя ў раёне па ўраджайнасці. Тут паспяхова ідзе корманарыхтоўка, уборка лёну, саломы з палёў, узворванне глебы. Адным словам, палявыя работы вядуцца комплексна і своечасова.

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

13 часов ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

13 часов ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

14 часов ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

14 часов ago

Макроэкономическая стабильность и повышение качества жизни. Александр Лукашенко назвал базовые цели ЕАЭС

Президент Беларуси Александр Лукашенко на заседании Высшего Евразийского экономического совета назвал базовые цели ЕАЭС, передает корреспондент БЕЛТА. "Реагировать…

15 часов ago

Программа заключительных мероприятий XV Республиканского фестиваля национальных культур

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

15 часов ago