Ты боль душы (+відэа)

З таго часу, калі апошняя калона савецкіх войскаў пакінула афганскую зямлю, мінулі доўгія 33 гады.

Аднак боль і смутак не маюць тэрміну даўнасці.

Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў на Дзятлаўшчыне распачаў мітынг-рэквіем у райцэнтры, на якім прысутнічалі ўдзельнікі вайны ў Афганістане, прадстаўнікі ўлады, грамадскіх аб’яднанняў, прадпрыемстваў і арганізацый.

Гісторыю і значэнне гэтага памятнага дня для беларусаў нагадаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі падзякаваў воінам-інтэрнацыяналістам за мужнасць, стойкасць і адвагу ў выкананні воінскага абавязку ў Афганістане, пажадаў ім мірнага неба і моцнага здароўя:

– Гэтая памятная дата з’яўляецца сімвалам прызнання і глыбокай павагі да подзвігу салдат і афіцэраў, якія абаранялі бяспеку і інтарэсы Радзімы ў ваенных канфліктах нядаўніх дзесяцігоддзяў. Яна аб’ядноўвае ўсіх тых, хто з баямі, незваротнымі стратамі і крывёй прайшоў па вогненных афганскіх дарогах, хто выканаў свой воінскі абавязак і застаўся верны прысязе і святому воінскаму братэрству. Дзякую вам за мужнасць і стойкасць, актыўную і адказную грамадзянскую пазіцыю. Вы – моцныя духам людзі. Вы годна прадстаўлялі народ, усю вялікую краіну ў цяжкіх выпрабаваннях. У нашых сэрцах назаўжды застануцца светлая памяць, шчыры гонар за пакаленне, якое выканала свой грамадзянскі і інтэрнацыянальны абавязак, якое паказала ўсяму свету прыклад бескарыслівага служэння сваёй Айчыне.

На традыцыйнай сустрэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў ушанавалі памяць загінулых у Афганістане землякоў – Аляксандра Шылава і Дзмітрыя Лазовіка. Іх ратны гераізм, вернасць воінскай прысязе, стойкасць і мужнасць воінаў-інтэрнацыяналістаў заўжды будуць служыць дастойным прыкладам для моладзі.

З наказам шанаваць памяць пра тых, хто прайшоў праз пекла афганскай вайны, да сучаснікаў звярнуўся ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец:

— Тут, каля помніка воінам-афганцам, можна сказаць: свой абавязак яны выканалі спаўна. Усе “афганцы” заслугоўваюць не меншага гонару і павагі, чым іх дзяды, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы ў барацьбе з фашызмам.

Ад імя моладзі раёна на мітынгу-шанаванні выступілі вучні сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава. Нікога не пакінула раўнадушным кранальная песня, якую выканалі школьніцы.

Да помніка воінам-інтэрнацыяналістам прысутныя ўсклалі кветкі і вянкі.

Наталля АВЯРЧУК

 

administrator

Recent Posts

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

9 часов ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

1 день ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

1 день ago

Немец Франц Райндль избран новым главой Международной федерации хоккея

Немец Франц Райндль избран новым президентом Международной федерации хоккея (IIHF), сообщает БЕЛТА со ссылкой на…

1 день ago

У райвыканкаме вакцынаваліся ад грыпу

Па добрай традыцыі на Дзятлаўшчыне аднымі з першых прышчапляюцца і падаюць прыклад іншым працоўным калектывам…

1 день ago

Новы транспарт – для школьнікаў Дзятлаўшчыны

Нядаўна аўтапарк раённага Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый папоўніўся новым аўтобусам МАЗ…

1 день ago