У аддзяленні дзённага знаходжання “Праменьчык” да Дня інвалідаў падрыхтаваны тры выставы творчасці наведвальнікаў.

Палюбавацца работамі асаблівых людзей цяпер можна ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Выстава “Ільняная фантазія” стала плёнам работы гурткоў рукадзелля “Чароўная іголачка” пад кіраўніцтвам Валянціны Баландзінай і “Сувенір” пад кіраўніцтвам Валянціны Саламевіч. Цесная звязка дзвюх майстрых адчуваецца ў многіх творах. Чаго толькі няма ў экспазіцыі: арыгінальныя льняныя пано са звязанымі кручком кветкамі і карункамі, прыгожыя сурвэткі, рознакаляровыя наборы для кухні з грэлкамі на чайнік і прыхваткамі, мяккія цацкі і сувеніры, вытанчаныя шкатулкі, змястоўныя касметычкі, падлогавыя вазы з высокімі кветкамі, стракатыя тэкстыльныя букеты, зручныя карандашніцы. Усё гэта можа дадаць утульнасці любому інтэр’еру, спатрэбіцца ў быце і ўпрыгожыць дом. Любая рэч тут – аўтарская работа і поўнасцю такой жа вы не сустрэнеце нідзе.

Яшчэ адна экспазіцыя – гэта чароўная, захапляльная, багатая на фарбы і эмоцыі выстава жывапісу наведвальніцы “Праменьчыка”, навучэнкі Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў – Іуліаніі Шах. Казачныя, касмічныя і жыццёва-зямныя матывы – вось тэматыка яе карцін, з якіх на нас глядзяць прыгожыя героі. Філасофія творчасці Іуліяніі – гэта любоў да жыцця, прыроды і людзей. Дастаткова некалькі хвілін пастаяць каля яе экспазіцыі, як сам адчуваеш прыток светлай, жыццесцвярджальнай энергіі.

Разнастайнасць работ Аляксея Гаспадарыка больш сціплая. Як прадстаўнік моцнай паловы чалавецтва, для творчасці ён выбраў мілітарысцкую тэматыку. На карцінах Аляксея, намаляваных алоўкамі, ляцяць самалёты, едуць танкі і бронемашыны, з вогненнай стыхіяй змагаюцца ратаўнікі, службу па ахове парадку нясуць работнікі міліцыі.

Пазнаёміцца з карцінамі асаблівых мастакоў можна ў актавай зале Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання.

Ірына СТЫРНІК   

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

На варце дзяцінства

Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…

3 часа ago

Дзяржаўная падтрымка. Як датэрмінова выкарыстаць сямейны капітал на адукацыю?

Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…

5 часов ago

Продолжается месячник безопасности труда при проведении уборочных работ

В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…

5 часов ago

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

1 день ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

1 день ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

1 день ago