У Дзятлаўскім раённым цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі выдалася прыемная нагода.
Ва ўрачыстай абстаноўцы ў прысутнасці навучэнцаў, педагогаў і адміністрацыі ўстановы падарункі і дыплом РГА “Беларускі дзіцячы фонд” за І месца ў рэспубліканскім конкурсе выяўленчага мастацтва “Свет маімі вачамі” ад старшыні Дзятлаўскага раённага аддзялення фонду Алены Чайкоўскай атрымала Анастасія Цяцерына. Падзякай РГА “Беларускі дзіцячы фонд” адзначана яе педагог – Таццяна Малаед.
Не засталіся без прыемнага прыза ад грамадскага аб’яднання і сябры Анастасіі па ўстанове. Для сумесных гульняў ім быў уручаны мяч.
Да віншавання пераможцы далучылася і дырэктар цэнтра Марына Гуговіч – перадала юнай мастачцы набор сродкаў гігіены, сабраны ў рамках акцыі “Ёлка здароўя”, якая ладзілася ў цэнтральнай раённай аптэцы № 55 горада Дзятлава.
– Яшчэ ў красавіку 2022 года ў рамках “Тыдня дзяцінства” РГА “Беларускі дзіцячы фонд” запланаваў правядзенне конкурсу і мастацкай выставы “Свет маімі вачамі”, – расказала Алена Чайкоўская. – Удзел у конкурсе прымалі дзеці ва ўзросце 10-18 гадоў, якія засталіся без апекі бацькоў або маюць абмежаваныя фізічныя магчымасці. Конкурс быў прысвечаны Году гістарычнай памяці. Свае малюнкі або мастацкія творы прадстаўлялі юныя аматары выяўленчага мастацтва з усіх рэгіёнаў Беларусі. Наша Анастасія Цяцерына разам з педагогам Таццянай Малаед прыняла ўдзел у намінацыі “Жывапіс”, дзе і стала пераможцай.
У студзені 2023 года ў сталіцы адбылося падвядзенне вынікаў, на якім Насця, на жаль, пабываць не змагла. Тым не менш, усе прызы былі перададзены ў раён, і мы вырашылі яе ўрачыста ўшанаваць у прысутнасці сяброў і педагогаў.
Жадаю навучэнцам раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі і надалей праяўляць сябе ў творчасці, якая, як вядома, не мае бар’ераў, а галоўнае – быць шчаслівымі, адчуваць клопат і ўвагу.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…