Турнір па валейболе на кубак Навагрудскай епархіі

16 студзеня на базе гімназіі №1 горада Дзятлава  прайшоў турнір па валейболе сярод навучэнцаў агульнаадукацыйных установаў на кубак Навагрудскай епархіі.

Турнір быў арганізаваны ў рамках праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі аддзел адукацыі  Дзятлаўскага райвыканкама і благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі Навагрудскай епархіі.

Турнір пачаўся з малітвы, пасля іерэй Іаан Кісель звярнуўся да ігракоў з павучальным словам, блаславіў маладых людзей на ўдзел у спаборніцтвах.

Таксама ўдзельнікаў сустрэчы павітала начальнік аддзела адукацыі Наталля Белаус:

– Турнір у нашым раёне стаў традыцыйным і праходзіць на працягу ўжо некалькіх гадоў. Мы ўпэўнены, што  спартыўнае свята  спрыяе згуртаванню моладзі, развіццю іх спартыўнага майстэрства, стварае пляцоўку для фарміравання здаровага ладу жыцця, з’яўляецца падмуркам здароўя моладзі. Наталля Сяргееўна  пажадала ўдзельнікам спаборніцтваў поспехаў у гульнях і доўгачаканых перамог.

У спартыўных спаборніцтвах прынялі  ўдзел 7 раённых зборных  каманд. Гульні праводзіліся на некалькіх спартыўных пляцоўках па кругавой сістэме і праходзілі ў суправаджэнні святароў.

Усе юнакі паказалі высокую падрыхтоўку, але пераможцам і ўладальнікам кубка валейбольнага  турніру сёлета стала каманда Хвінявіцкага дзіцячага-сада – сярэдняй школы.

Напрыканцы сустрэчы ўсе ўдзельнікі  атрымалі на памяць падарункі ад святароў.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Надзея Гайдук: “Я багатая бабуля”

90 гадоў з дня нараджэння адзначыла сёлета наша зямлячка, жыхарка вёскі Буцвілавічы Надзея Гайдук. Творчы…

3 часа ago

Юрый Варган: “Адчуваю сябе героем свайго часу”

На абласных “Дажынках” Ганаровай граматай адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь быў узнагароджаны наш зямляк – трактарыст-машыніст…

17 часов ago

Андрэй Садоўскі: “Будзем прадаўжаць станоўчую дынаміку”

Дзятлаўскі раён стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм…

17 часов ago

В Засетье горел автомобиль

Сегодня в 01-26 на линию  "101" поступило сообщение о пожаре легкового автомобиля  в деревне Засетье…

17 часов ago

Па працы і ўзнагарода

Работнікі сельскай гаспадаркі Дзятлаўшчыны атрымалі высокія ўзнагароды на “Дажынках-2026” у Карэлічах. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў сёлетняга…

17 часов ago

“Дажынкі-2026”. Урачыстае шэсце (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае 

18 часов ago