Цэнтрвыбаркам Беларусі размясціў папярэднія звесткі аб устанаўленні тэрытарыяльнымі камісіямі колькасці выбаршчыкаў, якія паставілі подпісы ў падтрымку вылучэння патэнцыяльных кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта, паведамляе БЕЛТА.
Так, колькасць дакладных подпісаў у падтрымку дзеючага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі склала 1 753 380. Па выніках праверак колькасць дакладных подпісаў у падтрымку патэнцыяльнага кандыдата Сяргея Гайдукевіча склала 139 877, Віктара Цярэшчанкі — 6 699, Мікалая Улаховіча — 149 819. Таццяна Караткевіч сабрала 105 278 дакладных подпісаў.
Наступным важным этапам выбарчай кампаніі стане рэгістрацыя кандыдатаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду — ЦВК плануе правесці яе 10 верасня, каб з 11 верасня пачаўся паўнацэнны перыяд перадвыбарнай агітацыі і прапаганды. Цяпер, з 22 жніўня па 5 верасня, ідзе прадстаўленне ў Цэнтральную камісію дакументаў для рэгістрацыі.
Навядзенне парадку, разлік за жыллёва-камунальныя паслугі, работа з насельніцтвам па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, кірмаш вакансій,…
На пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта разгледзелі вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця Дзятлаўскага раёна за дзевяць месяцаў бягучага…
Президент Беларуси Александр Лукашенко 23 ноября рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства назначил:…
Пытанне: ці з’яўляецца абмежаванне ў дзеяздольнасці дзейснай мерай для барацьбы з алкагалізацыяй членаў сям’і? Адказвае…
С наступлением отопительного сезона вопросы безопасной эксплуатации печного отопления становятся особенно актуальными. Неправильный выбор топлива…
Адбыўся раённы этап рэспубліканскага моладзевага конкурсу “Лідар года-2026”. У фінале вочнага тура за званне лепшага…