ЦВК абнавіў даныя аб выніках галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА.
Паводле новай інфармацыі, у галасаванні прынялі ўдзел 87,21 працэнта выбаршчыкаў, або 6 112 364 грамадзяніны.
За Аляксандра Лукашэнку прагаласавалі 83,47 працэнтаў выбаршчыкаў. За Таццяну Караткевіч па краіне аддалі галасы 4,43 працэнта. Сяргей Гайдукевіч набраў 3,31 працэнта галасоў, Мікалай Улаховіч – 1,67 працэнта.
Пры гэтым 385 773 чалавекі прагаласавалі супраць усіх кандыдатаў, 48 756 бюлетэняў былі прызнаны несапраўднымі.
Logo BelTA
About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации