Тры крокі да бізнесу мары

У Гродзенскай філармоніі на галоўнай ёлцы вобласці ўзнагародзілі пераможцаў абласнога этапу конкурсу “Бізнес вачыма дзяцей”.

Сярод іх была і наша зямлячка, навучэнка Хвінявіцкай сярэдняй школы Аляксандра Дзенісенка, чыя работа стала лепшай у намінацыі “Так пачынаецца мой бізнес”. Дзяўчына падзялілася ўражаннямі ад губернатарскай ёлкі і марамі аб сваёй прыватнай справе.

– Аляксандра, разам з кім вы наведалі свята ў Гродне і як вас там сустрэлі?

– На абласную ёлку я ездзіла разам з іншымі дзецьмі з нашага раёна, усяго нас было больш за 20 чалавек. Там я пазнаёмілася з дзвюма дзяўчынкамі, з якімі мы бавілі час. Калі прыехалі ў Гродзенскую філармонію, пераможцаў сабралі разам і правялі цырымонію ўзнагароджання каля галоўнай ёлкі. На мерапрыемстве прысутнічаў старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік. Усё было вельмі ўрачыста, прыгожа: мне ўручылі дыплом пераможцы і прыз – навушнікі. Нас запрасілі на навагодняе прадстаўленне, якое называлася “У лесе нарадзілася ёлачка”, разам спявалі песні, гулялі ў гульні, весяліліся ад душы. Арганізатары вельмі пастараліся: было цікава, займальна і вельмі артыстычна, нам усё спадабалася. Пасля мы паабедалі і адправіліся дадому з падарункамі і прыемнымі ўражаннямі. Гэты дзень я запомню надоўга!

– Як з’явілася ідэя паўдзельнічаць у конкурсе?

– У нашай школе вывесілі плакат-анонс аб конкурсе. Я вельмі люблю маляваць і вырашыла, што трэба абавязкова паспрабаваць свае сілы. Хацелася не проста намаляваць малюнак, а зрабіць нешта небанальнае, цікавае. Спачатку прыдумала ідэю: бізнес па продажы печыва і кандытарскіх вырабаў. Гэта мара маёй сяброўкі, якая вельмі любіць кулінарыць, я падхапіла яе і адлюстравала ў малюнку.  Мяне падтрымлівала і накіроўвала ў рабоце класны кіраўнік Таццяна Віктараўна Жынко, пры яе падтрымцы я змагла стварыць нешта сапраўды цікавае. Атрымалася міні-брашура, якая складаецца з трох старонак. На першай – тое, чаго я хачу цяпер (свой невялікі капітал, фінансавая самастойнасць), на другой – што я магу зрабіць для рэалізацыі свайго плана (ствараць і прадаваць упрыгажэнні з бісеру, праводзіць фотасесіі і іншыя ідэі), на трэцяй – тое, што будзе прыносіць большы даход (кандытарскія вырабы). Думаю, перамогу ў конкурсе мне прынесла не толькі ідэя, але і форма выяўлення.

– Раскажыце пра сябе і свае захапленні.

– Я вучуся ў 10 класе, усе школьныя прадметы мне падабаюцца аднолькава. Аднак ужо цяпер у вучобе раблю ўхіл на нямецкую мову і матэматыку. У вольны час спрабую сябе ва ўсіх справах патроху, больш за ўсё падабаецца творчасць. Люблю маляваць, рабіць нешта сваімі рукамі. Часта ўдзельнічаю ў творчых конкурсах у сваёй школе і раёне, дзе перамагала. Але ў вобласці атрымлівала ўзнагароду ўпершыню.

– Якія чаканні ад рэспубліканскага этапу конкурсу?

– Шчыра кажучы, тое, што я маю цяпер – ужо лічу вялікім дасягненнем, я гэтаму вельмі рада. Калі ўдача ўсміхнецца ў рэспубліцы, мабыць, буду ў прыемным шоку. Спадзяюся, што так і будзе.

– Калі б вы адкрывалі свой бізнес, якім бы ён быў?

– На канікулах я часта наведваю сваю сястру ў Мінску, і мы вельмі любім разам хадзіць у кафэ. Захапляюся атмасферай утульнасці ў іх: заўсёды звяртаю ўвагу на інтэр’ер, людзей, якія там працуюць, меню. Думаю, што ў будучым разам з сяброўкай адкрыем уласную кавярню, якую мы аформім на свой густ. Я ведаю, што трэба будзе ўкласці нямала працы і сродкаў, магчыма, гэта не адразу дасць вялікі прыбытак, але галоўнае, каб справа падабалася. Цяпер за кубачкам кавы людзі могуць і працаваць, і гутарыць на любыя тэмы, і наладжваць адносіны. Спадзяюся, мой бізнес будзе прыносіць радасць іншым.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Профилактика ВИЧ-инфекции

ВИЧ-инфекция – хроническое  инфекционное заболевание, возникающее вследствие  заражения   вирусом  иммунодефицита  человека, поражающего иммунную систему человека. …

4 часа ago

Дзелавы панядзелак. Кадравы дэфіцыт і хуткі пачатак уборачнай

Перадсвяточныя клопаты, завяршэнне сенажу, падрыхтоўка да жніва, рамонт Палаца Радзівілаў – на гэтыя і іншыя…

18 часов ago

Музыка в пути и символика «Славянского базара». В Минске презентовали «Фестивальный локомотив»

Презентация железнодорожного состава "Фестивальный локомотив" (в рамках акции "35 событий" в преддверии XXXV Международного фестиваля…

18 часов ago

Пожар вагона-бытовки в Санниках

27 июня в 15-41 спасателям на линию «101» поступило сообщение о пожаре вагона-бытовки на берегу…

18 часов ago

Загорание сухой травы в Белогурно

28 июня в 20-05 на линию «101» поступило сообщение о загорании сухой растительности по улице…

19 часов ago

Свята вышыванкі ў Наваельні

На адкрытай пляцоўцы каля Дома культуры жыхароў і гасцей гарпасёлка сабраў разам юбілейны дзясяты фестываль…

19 часов ago