Летняе аздараўленне школьнікаў
Актыўна, весела і па-спартыўнаму карысна праводзяць час выхаванцы спартыўна-аздараўленчага летніка “Алімпіец” пры Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе. Нагадаем, што летнік працуе на базе сярэдняй школы №3. Карэспандэнтка газеты “Перамога” наведалася ў адзін з дзён змены летніка і пабыла на правядзенні вучэбна-трэніровачных заняткаў па розных відах спорта: футболу, дартсу, піянерболу.
На працягу ўсяго перыяду работы летніка выхавальнікі арганізуюць штодзённыя трэніроўкі па ўдасканаленні спартыўнага майстэрства дзяцей у час летняга адпачынку. Трэнеры-выкладчыкі дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Уладзімір Ганчар і Аляксандр Лямдзьянаў рыхтуюць дзяцей да ўдзелу ў раённай спартакіядзе, якая хутка пройдзе на стадыёне “Колас”. Яны арганізавалі футбольную эстафету на спартыўнай пляцоўцы цэнтральнага стадыёна, правялі трэніровачныя заняткі, арганізавалі рухомыя гульні для ўдасканалення элементаў гульні ў футбол.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Стоит почитать:
Накануне нового учебного года в гости к мальчишкам и девчонкам в социально-педагогический центр города Дятлово…
На какие аграрные специальности в Беларуси самый высокий конкурс, рассказали БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
ПРОГРАММА ДНЯ БЕЛОРУССКОЙ ПИЬМЕННОСТИ 5 – 6 сентября 2026 г. в городе Костюковичи Могилевской области…
3 верасня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…
Вясёлы школьны званок у новым навучальным годзе празвінеў 1 верасня для 1911 навучэнцаў Дзятлаўшчыны. Упершыню…
Президент выступил на заседании Совета глав государств – членов ШОС. Президент Беларуси Александр Лукашенко назвал…
View Comments
Главное, чтобы детям нравилось.