Пятроўка не значыць галадоўка

На працягу года хрысціяне прытрымліваюцца шматдзённых пастоў (Успенскі, Калядны, Вялікі і Апостальскі) і аднадзённых пастоў. З 4 чэрвеня ў праваслаўных вернікаў пачаўся Пятроўскі (Апостальскі) пост, у народзе яго яшчэ называюць Пятроўка. Ён прадоўжыцца да 12 ліпеня, калі вернікі будуць праслаўляць памяць святых апосталаў Пятра і Паўла.

Першае згадванне пра Пятроўскі пост адносіцца да першых стагоддзяў хрысціянства. Апостальскія правілы прадпісваюць няўхільна яго выконваць. Пятроўскаму посту папярэднічаў працяглы велікодны перыяд гулянняў, а таксама ўрачыстасці Ушэсця і Пяцідзясятніцы. Спачатку пост доўжыўся ўсяго тыдзень, а цяпер – ад васьмі дзён да шасці тыдняў, у залежнасці ад таго, як рана ці позна па царкоўным календары святкуецца Вялікдзень.

Пост называецца Пятроўскім у гонар аднаго з вучняў Хрыста, хоць папярэднічае дню памяці двух апосталаў – Пятра і Паўла. Дзень іх памяці прыпадае на 12 ліпеня. Паводле падання, у гэты дзень яны як пакутнікі пацярпелі пры Нероне. Пры Канстанціне Вялікім (у 324 годзе) пачынаецца ўслаўленне гэтых вучняў Госпада. У іх гонар узводзяцца велічныя саборы ў Рыме і Канстанцінопалі.

Пятроўскі пост называецца таксама Апостальскім. Спасланне на апосталаў у Дзень Пяцідзясятніцы Святога Духа з’яўляецца па вучэнні святых айцоў нараджэннем Царквы. Апосталы нястомна выконвалі пост, маліліся і не спалі. Яны імкнуліся годна падрыхтавацца да той вялікай місіі, да якой былі прыгатаваныя. Апостальскі пост заклікае нас браць прыклад з апосталаў – імкнуцца да веры, распаўсюджваць хрысціянскае вучэнне тым, каму яно невядома, цярпець нягоды і нязручнасці гэтага жыцця, нястомна дзякаваць за іх Усявышняму.

Нягледзячы на тое, што Пятроў пост працяглы, у адрозненне ад Вялікага посту, ён менш строгі і дапускае некаторыя паслабленні. Да прыкладу, дазваляецца ўжываць рыбу і алей. Але ці толькі ўжыванне поснай ежы павінна сведчыць аб тым, што мы трымаем пост? Напярэдадні посту вельмі часта можна сустрэць разважанні пра тое, што варта есці. Некаторыя самазадаволена выхваляюцца, што яны не ядуць мяса, малако, яйкі. Іншыя маўчаць, бо ім сказаць няма чаго. Яны не лічаць сябе святымі, так як не могуць адмовіцца ад ежы жывёльнага паходжання.

Святары рэкамендуюць мяняць свой рацыён паступова і разумна. Не варта пасціць цяжка хворым, з павышаным артэрыяльным ціскам, людзям, якія заняты цяжкай фізічнай працай, якія жывуць у экстрэмальных кліматычных умовах, вандроўным, матулям, якія кормяць, дзецям, пажылым і нават… недухоўным людзям. Пасціць або не, у канчатковым рахунку, кожны вырашае сам. Хто мае ў гэтым патрэбу, няхай посціць. Тыя ж, хто не гатовы ў чым-небудзь сабе адмовіць, няхай хаця б абмяжуюць сябе ў прысмаках. Пост – гэта свайго роду ахвяра, а яе трэба прыносіць добраахвотна. Адзін святы сказаў: “Еш у пост мяса, але не еш чалавека”.

Ігар ЗІНЧАНКА

 

administrator

Recent Posts

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

9 минут ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

2 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

2 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

2 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

5 часов ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

8 часов ago