Трагедыя можа не здарыцца

У Дзятлаве прайшоў семінар-вучоба для кіраўнікоў і спецыялістаў на тэму “Арганізацыя дзейнасці наймальніка па забеспячэнні правоў грамадзянна здаровыяі бяспечныя ўмовы працы ў Дзятлаўскім раёне” з удзелам прадстаўнікоў органаў нагляду і кантролю.

Адкрываючы семінар, намеснік старшыні райвыканкама Вадзім Бялятка нагадаў удзельнікам пасяджэння, што пытанні захавання жыцця і здароўя грамадзян заўсёды былі і застаюцца прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі. Агучыў інфармацыю аб стане вытворчага траўматызму на Дзятлаўшчыне і мерах яго прафілактыкі. За 8 месяцаў бягучага года ў нашым раёне зарэгістраваны адзін няшчасны выпадак са смяротным зыходам і два выпадкі, калі работнікі атрымалі цяжкія траўмы.

Звярнуў увагу на тыповыя парушэнні, якія дапускаюцца наймальнікам пры расследаванні няшчасных выпадкаў на вытворчасці, дэталёва патлумачыў розніцу няшчаснага выпадку і мікратраўмы, алгарытм дзеянняў спецыяліста па ахове працы і кіраўніка арганізацыі ў выпадку здарэння галоўны дзяржаўны інспектар Навагрудскага міжраённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Аляксандр Паўловіч.

Таццяна Дорда, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама нагадала прысутным аб некаторых нюансах і тэрмінах афармлення дакументаў у сферы занятасці. Напрыклад, што аформіць характарыстыку на былога работніка, якую запрасіў новы наймальнік, неабходна ў 7-дзённы тэрмін. А таксама, што абавязкова ў дзень працаўладкавання новага работніка трэба паведаміць у органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне аб тым, што вакансіі на пэўную пасаду больш няма.

Абмеркавалі на семінары-вучобе з галоўным доктарам Дзятлаўскага райЦГЭ Аленай Шайбак санітарна-гігіенічныя патрабаванні да ўмоваў працы і ўтрымання вытворчых аб’ектаў. Дарэчы, не ўсе прысутныя ведалі, што з 2025 года ў пералік укладанняў, якія ўваходзяць ва ўніверсальную аптэчку першай дапамогі, уключаны танометр для вымярэння артэрыяльнага ціску, пры гэтым адна аптэчка разлічана на колькасць ад 2 да 10 чалавек.

Пра асноўныя нарматыўныя дакументы па пажарнай бяспецы, якія павінны быць у кожнай арганізацыі, магчымасць навучання ратаўнікамі работнікаў асновам пажарнай бяспекі расказаў намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Кухарчык.

Напрыканцы ўдзельнікі мерапрыемства паглядзелі фільм з відэа з камер назірання рэальных няшчасных выпадкаў на прадпрыемствах “Гэтага магло не здарыцца”. Шчыра кажучы, пасля ўбачанага вынік семінара падводзіць ужо не трэба было, кожны прысутны зрабіў яго сам для сябе.

Практыка правядзення навучальных семінараў па пытаннях аховы працы будзе прадоўжана.

Ірына КАМАРОВА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Пожар хозяйственной постройки в деревне Коски

21 июля в 18-47 на линию «101» от очевидца поступило сообщение о том, что в…

13 часов ago

Пять игровых дней позади: чемпионат Дятлово выходит на финишную прямую.

21 июля завершился 5-й игровой день открытого летнего чемпионата Дятлово по мини-футболу среди трудовых коллективов…

14 часов ago

Ад родных Рабкоў да сусветнай спадчыны Скарыны: жыццёвы шлях выдатнага земляка

22 ліпеня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага літаратуразнаўцы-медыявіста, крытыка, культуролага і нашага…

14 часов ago

Ёсць нагода. Сяргею Ігнаціку падзякавалі за бездакорную службу

Добрыя, шчырыя пажаданні, кветкі, урачыстая атмасфера – так у аддзеле ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама на…

18 часов ago

Руководитель предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках. Суд вынес приговор

Руководитель торгового предприятия за взятку лоббировал производство продукции в определенных бутылках - суд назначил ему…

18 часов ago

Пытанне – адказ. Ці дадуць ільготны крэдыт маладому спецыялісту?

Пытанне: ці можа малады спецыяліст разлічваць на атрыманне льготнага крэдыту? Адказ: паводле Указа № 631…

1 день ago