Тэрыторыя дзяцінства. Падарыце сямейнае цяпло двухгадовай дзяўчынцы

На дзень нараджэння ў залежнасці ад узросту сучасныя дзеці мараць атрымаць у падарунак цацкі або гаджэты.

Аднак здараецца, што ў некаторых з іх бываюць не зусім звычайныя жаданні.

Напрыклад, маленькая Паліна (імя зменена) вельмі спадзяецца, што падарункам для яе сёлета стане дружная любячая сям’я і клапатлівыя дарослыя.

Больш падрабязна пра Паліну і яе характар расказала намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці – загадчыца дзіцячага сацыяльнага прытулка сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Ірына Кунаш:

– 23 верасня гэтай усмешлівай, жывой і вясёлай дзяўчынцы споўніцца два гады. На жаль, з-за пэўных жыццёвых абставінаў і прычынаў зберагчы для яе кроўную сям’ю не ўдалося. Безумоўна, наша дзяржава праяўляе вялікі клопат аб мацярынстве, бацькоўстве і дзяцінстве, аднак самым спрыяльным асяроддзем для паўнавартаснага выхавання дзяцей як асобаў заўсёды была і застаецца менавіта сям’я, таму мы і стараемся знайсці прыёмных бацькоў для Паліны.

Яна вельмі кантактная, цікаўная, самастойная і акуратная дзяўчынка, сама спраўляецца з гігіенічнымі працэдурамі, хоць пакуль яшчэ і пад наглядам дарослага. З усёй адказнасцю Паліна выконвае даручаныя ёй справы. Яна вельмі радуецца, калі яе хваляць, часам можа заўпарціцца, але хутка супакойваецца і вяртаецца да пазітыўнага настрою. Паліне падабаецца слухаць дзіцячыя песні, чытанне казак услых, гуляць у лялькі. Дзяўчынцы вельмі патрэбна добрая, чулая, дружная і любячая сям’я, дарослыя са спагадлівымі сэрцамі.

Я звяртаюся да жыхароў Дзятлаўскага раёна, нераўнадушных да дзяцей, якія па розных прычынах засталіся без родных бацькоў. Паважаныя дарослыя, калі вы гатовы падарыць дзіцяці сям’ю, а значыць і шчаслівае дзяцінства, мы запрашаем вас стаць замяшчальнымі бацькамі для Паліны. Атрымаць падрабязную кансультацыю на гэты конт і задаць узніклыя пытанні можна, звярнуўшыся да галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Алены Анатольеўны Чайкоўскай па тэлефоне 2-23-71 або дырэктара сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава Кацярыны Сяргееўны Ляўкевіч па тэлефоне 2-71-18.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Паразважалі аб каштоўнасцях, якія не старэюць з часам

У рамках дзейнасці грамадска-палітычнага цэнтра раённага аддзялення Гродзенскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” пад кіраўніцтвам…

2 часа ago

З рэдакцыйнай пошты. “Дзякуй за цяпло душы і залатыя рукі!”

Такія словы работнікам сацыяльнай службы адрасавала Надзея Башко – аўтар ліста, які прыйшоў на адрас…

3 часа ago

Сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

Напярэдадні Дня настаўніка выдалася цудоўная нагода расказаць аб значных поспехах педагогаў Дзятлаўскага раёна. Нядаўна ў…

3 часа ago

В преддверии Дня учителя в Гродно отметили лучших работников образования

В Гродно прошло торжественное мероприятие, приуроченное ко Дню учителя, который отмечается в первое воскресенье октября.…

3 часа ago

Александр Лукашенко: политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России

Политика многовекторности никак не отдаляет Беларусь от России. Об этом Президент Беларуси Александр Лукашенко заявил…

3 часа ago

Порядок использования автоматических электронных аппаратов

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

3 часа ago