Тэхнічныя навінкі – у арсенале дзятлаўскіх хлебаробаў (+відэа)

У СГФ “АграМілк” на палетку, што побач з горадам Дзятлавам, ідзе зяблевая апрацоўка глебы пад пасеў будучага года.

У работах задзейнічаны сучасны шматфункцыянальны культыватар-глыбокарыхліцель, першы такі ў раёне.

Культыватар КГП з шырынёй захопу 6,2 метра – універсальны агрэгат, прызначаны для глыбокай безадвальнай апрацоўкі глебы, якая адбываецца разам з задзелкай саломы і лушчэннем іржышча.

У сучаснага прычапнога абсталявання нямала перавагаў: культыватар аптымальна размяркоўвае салому ў глебе, добра раўняе глыбокія каляіны, пакінутыя сельскагаспадарчай тэхнікай у час жніва, стварае ўшчыльненне для аптымальнага прарастання падаліцы. Паклапаціліся вытворцы і пра камфорт аграрыяў: глыбіню апрацоўкі глебы можна рэгуляваць, не выходзячы з кабіны трактара.

– Культыватар-глыбокарыхліцель – добрае набыццё для гаспадаркі, паколькі, дзякуючы сваёй шматфункцыянальнасці, дазваляе апрацоўваць глебу адначасова і на паверхні, і на глыбіні да 30 сантыментраў, – тлумачыць галоўны аграном СГФ “АграМілк” Андрэй Лежань. – Абсталяванне выкарыстоўваецца на землях, дзе ўбіралі кукурузу на зерне, для заворвання раслінных рэшткаў. Пасля такой апрацоўкі поле будзе аптымальна падрыхтавана да вясновага севу.

Механізатары таксама задаволены новай беларускай тэхнікай і абсталяваннем, якія не саступаюць па вытворчых якасцях замежным аналагам.

Асвойвае агрэгат механізатар Іван Абухаў, які мае амаль 20 гадоў стажу, 10 з іх – на Дзятлаўшчыне, вопыт у розных відах сельскагаспадарчых работ – ад ворыва да пасеву. Ён пачынаў працаваць на МТЗ-80, далёка не такім зручным, як сучасны.

– Вядзём работы пераважна на беларускай тэхніцы, якая за пару дзесяцігоддзяў зрабіла вялікі крок наперад, – расказвае мужчына. –  Напрыклад, у трактары МТЗ-3522, на якім я цяпер працую, ёсць зручная сістэма кіравання, кандыцыянер і нават “аўтапілот” – сістэма навігацыі абсталявання. Адным словам, маем усе магчымасці для стабільнай, камфортнай работы ў полі, было б толькі жаданне.

Наталля АВЯРЧУК
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Калі лік ідзе на хвіліны

На Дзятлаўшчыне праходзіць праверка работы аб’ектаў аховы здароўя і сацыяльных аб’ектаў у сферы пажарнай бяспекі,…

5 часов ago

Внимание – ДЕТИ!

В целях предупреждения и профилактики детского дорожно-транспортного травматизма, в период с 25 августа по 5…

7 часов ago

На контроле. Порядок на земле – общая ответственность

КГК Гродненской области выявил нарушения при исполнении поручения Главы государства о наведении порядка на земле…

7 часов ago

Своевременность выплаты заработной платы, среднего заработка за время трудового отпуска

Комитетом государственного контроля Гродненской области изучается вопрос своевременности выплаты заработной платы, среднего заработка за время…

7 часов ago

Льготный кредит молодым специалистам

Указ Президента Республики Беларусь от 27.11.2000 № 631  «О предоставлении льготных кредитов отдельным категориям граждан». Данная…

7 часов ago

Юрий Караев принял участие в молодежном форуме «Белорусский код: История. Единство. Будущее.»

Организаторы его проведения – Белорусский профессиональный союз работников транспорта и коммуникаций и его молодежный совет.…

8 часов ago