У маі 2015 года фінансавай міліцыяй сумесна з супрацоўнікамі АДАІ і АБЭЗ Слонімскага РАУС у прыгарадзе горада Слоніма быў спынены грузавы аўтамабіль маркі “Івека”, літаральна да верху загружаны пенаполіўрэтанавымі блокамі, якія выкарыстоўваюцца ў вытворчасці, напрыклад, мэблевых вырабаў у якасці набівання.

Праверка дакументаў паказала, што вадзіцель аўтамабіля з’яўляецца наёмным работнікам камерцыйнага прадпрыемства, размешчанага ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці, якое займаецца вытворчасцю і рэалізацыяй дадзенай прадукцыі. Аднак дакументаў (пуцявога ліста, таварна-транспартнай накладной) на груз у вадзіцеля не было, а з яго словаў стала вядома, што тавар прызначаўся для аднаго з прадпрымальнікаў у горадзе Слоніме.
Тое ж самае растлумачыў дырэктар прадпрыемства, які прадаставіў запоўненую ТТН-1 і патлумачыў яе адсутнасць пры транспарціроўцы проста няпамятлівасцю. Але ўзнікае пытанне, як можна загрузіць да верху аўтамабіль таварам, адправіць вадзіцеля ў камандзіроўку ў іншы горад, паказаць яму дакладны адрас дастаўкі (разгрузкі), які, дарэчы, адзначаецца ў таварна-суправаджальных дакументах, і пры гэтым не перадаць яму самі дакументы на перавозку.
У выніку такой “бестурботнасці” тавар коштам амаль у 40  млн. рублёў канфіскаваны, а прадпрыемству пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу па ч. 4 арт. 12. 17 КаАП Рэспублікі Беларусь з магчымасцю канфіскацыі арыштаванага тавару.
С. ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці, маёр фінансавай міліцыі

About Author
administrator
View All Articles

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации