Тата, мама, я – футбольная сям’я!

Тыдзень моладзі на Дзятлаўшчыне пачаўся са спартыўных мерапрыемстваў. Трэці па ліку народны футбольны фестываль “Тата, мама, я – футбольная сям’я” паклікаў гасцей.

Сёлета ўдзел у мерапрыемстве прынялі больш за сорак сем’яў з Дзятлаўскага і Слонімскага раёнаў.

Арганізатарам мерапрыемства, якое праводзіцца пад эгідай міжнароднага фонду ЮНИСЕФ, выступіла асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» пры падтрымцы Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.

Права падняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена сям’і Белавус, якая ў мінулым годзе выступала ад нашага раёна на аднайменным конкурсе ў Мінску.

Гасцей футбольнага свята павітаў загадчык сектара спорту и турызму Дзмітрый Ёда. Ён пажадаў усім футбалістам, нягледзячы на вынікі спаборніцтваў, атрымаць сапраўдную асалоду ад мерапрыемства.

Спаборніцтвы праходзілі адначасова на некалькіх спартыўных пляцоўках стадыёна Колас. У рамках фестывалю былі праведзены міні-турніры па футболе ў шасці падгрупах: сярод татаўмамаў, дзяцей ва ўзросце 5-7, 8-10, 11-13 і 14-17 гадоў.

У самай малодшай падгрупе, дзе спаборнічалі дзве зборныя, каманда “Кураняты” з лікам 6:4 перайграла “Снегавікоў”. Сярод юных футбалістаў 8-10 гадоў перамогу святкавала каманда “Памідоры”, на другой прыступцы замацаваліся “Кіты”, трэцімі сталі “Перцы”.

У катэгорыі сярод дзяцей ад 11 да 13 гадоў месцы на п’едэстале размеркаваліся наступным чынам: першае – “Перцы”, другое – “Памідоры”, трэцяе – “Кіты”.

Уладальнікамі тытула пераможцы сярод юнакоў і дзяўчат 14-17 гадоў стала каманда “Перцы”, на другім месцы замацаваліся “Кіты”. Сярод татаў мацнейшыя былі прадстаўнікі каманды “Перцы”, другія – “Цімураўцы”, трэція – “Арлы”. У мамаў перамогу святкавала каманда “Венера”, на другім месцы апынулася  зборная “Вікторыя”, на трэцім – “Мара”.

 

Кожны ўдзельнік спаборніцтваў прыносіў у скарбонку сваёй сям’і пэўную колькасць балаў у залежнасці ад выніковага месца каманды ў турнірнай сетцы. Абсалютным чэмпіёнам і ўладальніцай кубка фестывалю стала дружная сям’я Шаўчук, сярэбраным прызёрам стала сям’я Белавус, бронзавым – госці са Слоніма сям’я Міхно.

Кожная сям’я-ўдзельніца мерапрыемства атрымала ад ЮНИСЕФ футбольны мяч, фірменныя майкі з лагатыпам фестывалю. Прызёры і пераможцы былі адзначаны дыпломамі і кубкамі. Спецыяльны прыз – фірменны заплечнік атрымалі самыя юныя і актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства, а таксама імяніннікі.

Галоўны спецыяліст федэрацыі футбола Гродзенскай вобласці Сяргей Фірыновіч, які ўручыў узнагароды футбольным сем’ям, адзначыў высокі ўзровень арганізацыі і пазітыўны настрой удзельнікаў фестывалю:

– Вельмі рады бачыць тут сёння дзяцей і бацькоў, якія любяць футбол, гуляюць у яго, вядуць актыўны лад жыцця. Лічу, што сёння адбылося сапраўднае свята сям’і і футбола. Жадаю ўсім не хварэць, а займацца спортам разам.

Тры сям’і-прызёры мерапрыемства ўжо восенню прымуць удзел у рэспубліканскім сямейным фестывалі ў Мінску.

Наталля АВЯРЧУК

administrator

Recent Posts

Марафон нявест зноў на Дзятлаўшчыне!

Два гады дзятлаўчане з нецярпеннем чакалі адзін з самых пяшчотных, вытанчаных і грацыёзных конкурсаў, які…

22 часа ago

Ведае ўчастковы. На чыгунцы будзьце ўважлівыя

Пытанне: якія меры асабістай бяспекі на чыгунцы неабходна выконваць, каб засцерагчы сваё жыццё і маёмасць?…

1 день ago

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

2 дня ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

2 дня ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

2 дня ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

2 дня ago