Танцы, падарункі, мыльныя бурбалкі, дзіцячы смех

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей у нашым раёне стартавала святочная праграма.

Пачалася яна з урачыстасці ў гімназіі № 1 горада Дзятлава: да сваіх шэфаў, якія падрыхтавалі шмат цікавага, завіталі выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра і замяшчальныя сем’і раёна. Парадаваць іх з падарункамі і пажаданнямі прыйшлі прадстаўнікі раённай улады, аддзела адукацыі, камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама, партыі “Белая Русь”, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, Таварыства Чырвонага Крыжа, “БРСМ”, “Беларускі дзіцячы фонд”, савета ветэранаў, раённых прафсаюзных арганізацый работнікаў адукацыі і навукі, работнікаў дзяржаўных і іншых установаў, ксёндз-пробашч касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі Андрэй Лішко.

– Дзяцінства – гэта асаблівы свет, дзе можна гуляць, весяліцца, сябраваць, любіць, – павітала юных дзятлаўчан начальнік аддзела адукацыі Марына Лашкоўская. – Шчыра жадаю вам старанна вучыцца, клапаціцца адзін пра аднаго, радаваць дарослых. Задача нашай дзяржавы і спецыялістаў – захаваць і ўмацаваць ваша здароўе, стварыць спрыяльныя ўмовы для развіцця і адпачынку. У вас пачынаюцца канікулы, жадаю правесці іх на карысць, пападарожнічаць, у тым ліку з героямі любімых кніг, адпачыць у летніках. Удачы ўсім, мірнага неба над галавой, са святам.   

Дзеці і замяшчальныя бацькі таксама пастараліся, каб сустрэча выдалася вясёлай. Песню “Сям’я” праспявалі бацькі-выхавальнікі дома сямейнага тыпу Аляксандр і Марына Русаўскія з дзецьмі, верш “Абдымайце дзяцей” расказала ўдзельніца фестывалю мастацкай самадзейнасці “Вясёлкавы карагод” Ульяна Фёдарава. Парадаваў прысутных дынамічны танец ад гімназістак-першакласніц і песеннае віншаванне Вікторыі Лялека. Магчымасць патанцаваць і самім у юных удзельнікаў свята з’явілася з прыходам роставых лялек і кіраўніка студыі “Яркае свята для ўсіх” Івана Каско. Дзяцей і нават дарослых Іван Іванавіч і яго выхаванцы ўразілі, арганізаваўшы шоу мыльных бурбалак.

Не менш прыемным момантам стала ўручэнне грамат Беларускага дзіцячага фонду і падарункаў ад гасцей: ніхто не застаўся з пустымі рукамі, новыя цацкі, гульні, спортінвентар, грашовы сертыфікат папоўнілі фонд сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава.

– Шчыра дзякуем усім, хто на працягу многіх гадоў застаецца з намі, – звярнулася да гасцей дырэктар сацыяльна-педагагічнага цэнтра Кацярына Ляўкевіч. – Гэта свята яшчэ і для тых, хто прафесійна займаецца абаронай дзяцінства, робіць усё, каб для хлопчыкаў і дзяўчынак яно заставалася светлым і радасным. Жадаю і дарослым, і дзецям міру, шчасця, дабра.

Свята прадоўжыў візіт гасцей у Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, дзе ладзілася ўрачыстая праграма “Дзяцінства залатое” да Дня абароны дзяцей і заканчэння навучальнага года.

Асаблівым выхаванцам і цэнтру гульні, цацкі, інвентар, салодкія сюрпрызы перадалі прадстаўнікі партыі “Белая Русь”, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, Таварыства Чырвонага Крыжа, “Беларускі дзіцячы фонд”, савета ветэранаў.

Дырэктар установы Марына Гуговіч і спецыялісты падзякавалі валанцёрам за дапамогу, добры настрой, цёплыя пажаданні.

Ірына СТЫРНІК

Фота ўдзельнікаў

#образование #Дятловщина #нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

4 часа ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

6 часов ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

19 часов ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

19 часов ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

20 часов ago

Актуальнае меркаванне. Гістарычная памяць – аснова працвітання грамадства

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

20 часов ago