Так званая апазіцыя спрабуе дэстабілізаваць абстаноўку ў Беларусі, каб Еўрасаюз не прызнаў выбары. Такі пункт гледжання выказаў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Генадзь Давыдзька ў тэлепраграме “Клуб рэдактараў” 13 верасня ў вячэрнім эфіры канала “Беларусь 1”, паведамляе БЕЛТА.

“Так званая апазіцыя спрабуе дэстабілізаваць абстаноўку, каб Еўрасаюз не прызнаў выбары. У гэтай сітуацыі ў Беларусі застанецца адзін вектар – расійскі. Груба кажучы, апазіцыя быццам штурхае Беларусь у бок Расіі. Атрымліваецца, яны агенты Крамля?” – сказаў Генадзь Давыдзька.

“Гэта вялікі парадокс”, – пагадзіўся з ім галоўны рэдактар газеты “СБ. Беларусь сегодня” Павел Якубовіч. І прадоўжыў тэму, закранаючы прыезд у Беларусь Міхалевіча: “Ён на вакзале ўсім паведаміў: маўляў, прыехаў, каб сесці. А яго не пасадзілі. І ён, небарака, цяпер, мне здаецца, у разгубленасці. Каб стаць вядомым, трэба хаця б 15 сутак атрымаць… Гэта ў пэўным сэнсе паказвае буйным планам маральныя праблемы на нашым палітычным полі”.

Абмяркоўваючы несанкцыянаваны пікет апазіцыйных сіл (нагадаем, вельмі малалікі), які адбыўся 10 верасня ў цэнтры Мінска каля ГУМа, удзельнікі дыскусіі лічаць яго фіяска для любога палітыка. “Трэба рабіць палітычнае харакіры”, – сказаў Генадзь Давыдзька.

“Усе гавораць пра сумленныя выбары. А што, дзеючая ўлада не за сумленныя выбары? Ці сумленныя выбары – гэта тыя, на якіх выбралі менавіта цябе?” – задаў рытарычныя пытанні старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі.

Павел Якубовіч дадаў: “Такая пазіцыя Еўрасаюза: калі не па іх правілах, не па іх выніках пройдуць выбары, то яны несумленныя”.

Logo BelTA

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации