У Дзятлаве ўшанавалі памяць Князя Уладзіміра
У Дзятлаве з 25 па 28 ліпеня праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да 1000-годдзя спачыну святога раўнаапостальнага князя Уладзіміра. Пачаліся яны са святочнай Боскай літургіі, якую ўзначаліў вікарый Навагрудскай епархіі епіскап Дзятлаўскі Пётр. Ён наведаў і канцэртную праграму, якая прайшла ў раённым Доме культуры і народнай творчасці. На мерапрыемстве таксама прысутнічаў намеснік
Дзятлаўскія лялькі на “Славянскім Базары”
У мерапрыемствах Дня моладзі на “Славянскім базары” ў Віцебску сёлета прыняў удзел і Беларускі гульнёвы тэатр роставых лялек “Лялькі для ўсіх”. Якую праграму дзятлаўскія артысты падрыхтавалі для наведвальнікаў фестывалю? Якія ўражанні прывезлі самі артысты з мерапрыемства? Якія гастрольныя планы надалей? На гэтыя пытанні карэспандэнтцы газеты адказаў кіраўнік тэатра Іван Каско.
Сустрэчы з працоўнымі калектывамі
16 ліпеня ў Гродзенскай вобласці прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. На парадку дня былі дзве тэмы: “Павышэнне экалагічнай культуры ў беларускім грамадстве”, “Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: пытанні выбарчага заканадаўства”. Яны былі абмеркаваны на сустрэчах інфармацыйна-прапагандысцкіх групаў з працоўнымі калектывамі вобласці. На Дзятлаўшчыне адна з сустрэчаў прайшла ў зале кінатэатра “Спадарожнік”.
25 ліпеня адбудзецца свята аграгарадка Дварэц.
Распачнецца мерапрыемства з урачыстага адкрыцця і ўзнагароджання лепшых працаўнікоў прадпрыемстваў аграгарадка. Канцэртную праграму складзе выступленне артыстаў Шчучынскага цэнтра культуры, Беларускага гульнёвага тэатра роставых лялек “Лялькі для ўсіх”. У час свята будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны, можна будзе набыць салодкую вату, папкорн. Таксама будзе ладзіцца выстава-продаж майстроў Дзятлаўшчыны. Пачнецца свята ў 14
Моладзевы турзлёт у Рыбаках
З 16 па 18 ліпеня ва ўрочышчы Рыбакі праходзіў абласны турысцкі злёт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі “Здаровы я — здаровая краіна!”. Арганізатары сёлетняга мерапрыемства — Гродзенскі абласны камітэт ГА “БРСМ”, Дзятлаўскі раённы камітэт ГА “БРСМ”, Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт пры падтрымцы Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Летась лепшыя моладзевыя каманды з
Ціхая пяшчота брыльянтавага вяселля
Бягучы год для сям’і Валянціны Іванаўны і Міхаіла Пятровіча Татарчыкаў з вёскі Юравічы багаты на юбілейныя даты: у чэрвені Міхаілу Пятровічу споўнілася 85 гадоў, а ў ліпені сямейная пара адзначыла брыльянтавае вяселле. — Здаецца, такі працяглы прамежак часу, а праляцеў, як імгненне, — разважае Міхаіл Пятровіч. — Не верыцца і
Жанчына года-2014 — Марыя Пятроўна Глебава
Днямі сяброўкі па Беларускім саюзе жанчын наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Марыю Пятроўну Глебаву. Нагода была прыемная: уручылі ёй дыплом-пасведчанне, што яна стала пераможцай абласнога этапу конкурсу “Жанчына года-2014” у намінацыі “Дзякуй за Перамогу!”, і падарунак ад абласной жаночай арганізацыі. Меркавалася, што Марыя Пятроўна сама пабудзе на шанаванні ў Гродне,
Адзер: прыкметы і прафілактыка
Адзёр (корь) – вельмі заразнае вострае інфекцыйнае віруснае захворванне, якое перадаецца паветрана-кропельным шляхам. Крыніца інфекцыі – хворы чалавек, які заразны на працягу 10 дзён з пачатку захворвання. У апошні час усё часцей сталі хварэць на адзёр дарослыя. Захворванне пачынаецца востра: з агульнага недамагання, галаўнога болю, зніжэння апетыту, парушэння сну, павышэння
Выкарыстанне службовага транспарту ў асабістых мэтах — падстава для ўзбуджэння крымінальнай справы і не толькі
Ваўкавыскі міжраённы аддзел упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці напамінае адказным асобам і работнікам прадпрыемстваў аб тым, што нармальнае функцыянаванне прадпрыемства ў сучасных умовах базіруецца, у тым ліку, на прынцыпах эканоміі і беражлівасці. Дадзеныя прынцыпы былі сфармуляваны Кіраўніком дзяржавы ў Дырэктыве №3 ад 14.07.2007
Аб вызначэнні месцаў, забароненых для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь
На падставе Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2003 года Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт вырашыў: Вызначыць месцы, забароненыя для правядзення пікетавання з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у