Сярод узнагароджаных — галоўны бухгалтар КСУП “Войневічы” Таццяна Пятліцкая

У Гродзенскім аблвыканкаме ўшаноўвалі лепшых жанчын вобласці.

Сярод узнагароджаных жанчын, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Гродзенскай вобласці, адзначана галоўны бухгалтар КСУП “Войневічы” Дзятлаўскага раёна Таццяна Пятліцкая.

З 1985 года працуе Таццяна Станіславаўна ў сельскай гаспадарцы. Акрамя абласной узнагароды, за шматгадовую добрасумленную працу ў галіне сельскай гаспадаркі, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў Таццяна Пятліцкая ўзнагароджана граматамі Дзятлаўскага райвыканкама, Дзятлаўскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Таццяна Станіславаўна выконвае і самае важнае  прызначэнне жанчыны – яна маці траіх дзяцей.

Ад кіраўніцтва аблвыканкама ўсім удзельніцам урачыстага прыёму былі ўручаны кветкі і падарункі, таксама гучалі пажаданні моцнага здароўя, кахання, шчасця і дабрабыту ў сем’ях.

Таццяна Пятліцкая падзялілася ўражаннямі ад мерапрыемства ў Гродне:

– Я вельмі ўдзячна за тое, што кіраўніцтва нашага раёна і вобласці цэніць сваіх работнікаў, што працу нашу заўважаюць, аддаюць ёй даніну павагі. Дзякую арганізатарам мерапрыемства за цеплыню прыёму, за шчырыя словы віншаванняў і падзяк. Я чалавек вельмі сціплы, таму ў час уручэння ўзнагароды адчувала, як моцна б’ецца сэрца.

Пра сябе магу сказаць, што я вельмі шчаслівая жанчына, у мяне трое дзяцей, шасцёра ўнукаў. Хачу адзначыць, што для жанчыны, каб рэалізавацца як спецыяліст на працы, вялікая сям’я зусім не перашкода. Тым больш, што праца, якой я займаюся, мне па душы.

Стварыць камфортныя ўмовы для работы – галоўная задача, якую стаўлю перад сабой і сваім калектывам.

Магу сказаць, што я той чалавек, які з радасцю ідзе на працу і з радасцю вяртаецца вечарам дадому.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

8 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

8 часов ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

8 часов ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

9 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

9 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

9 часов ago