З жартаў, гумару і падарункаў пачаўся ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці святочны канцэрт, прымеркаваны да Дня жанчын – 8 Сакавіка.
Абаяльныя мужчыны вядучыя адзначылі, што ў гэты дзень ўсе жанчыны адчуваюць сябе дамамі сэрца, а мужчыны – доблеснымі рыцарамі. Першаму рашылі прадаставіць магчымасць прызнацца ў сваіх пачуццях жанчынам старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандру Дубовіку. Ён пажадаў жанчынам быць заўжды прыгожымі і пяшчотнымі, любячымі і любімымі, моцнага здароўя, міру, аптымізму і згоды, дабрабыту, каб не ведалі гора і смутку, каб быў шчаслівым іх лёс, а кожны дзень быў святам, напоўненым любоўю і радасцю.
У святочнай і ўрачыстай абстаноўцы тром жанчынам Дзятлаўшчыны, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей, ён уручыў ордэны Маці. Згодна з Указам Прэзідэнта Беларусі, гэтай узнагароды былі ўдастоены Алена Губко, Таццяна Кармазін, Таццяна Касцюк.
На працягу ўсяго канцэрта вядучыя думалі-гадалі, што ж лепш дарыць на свята жанчынам; разважалі, чаго хоча жанчына; выяснялі, якая ў жанчыне загадка. А хлопчыкі вядучыя спрачаліся, як лепш адсвяткаваць гэты дзень, як зразумець, што свята надышло, чым парадаваць мілых дам. Але ўсе пагадзіліся з тым, што гэта добрае, мілае, пяшчотнае свята і адно з самых любімых не толькі для жанчын, але і для мужчын.
Прыгожыя лірычныя песні і завадныя танцы дарылі ўсім прысутным на канцэрце жанчынам дарослыя артысты і юныя зорачкі Дзятлаўшчыны.
Святлана ГРЫШЫНА
Вольга ЮШКЕВІЧ
30 ліпеня для азнаямлення з нашым горадам адпачывальнікі санаторыя “Радон” выбралі вандроўку з гістарычным ухілам…
С 1 августа 2026 года в республике увеличены размеры государственных пособий семьям, воспитывающим детей. Это…
Камбайнавыя экіпажы і вадзіцеляў, якія перасягнулі вынікі ў тысячу тон, ушаноўвалі ў філіяле “АграМілк” РУП…
Бойцами 52-го отдельного специализированного поискового батальона совместно с коллегами из других поисковых групп проводятся работы вблизи…
Пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі прайшло чарговае пасяджэнне савета па дэмаграфічнай бяспецы з…
У сацыяльнай сетцы TikTok з’явіўся відэаролік, аўтар якога непакоіцца аб тым, што вада ў рацэ…