У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў дзень сямейнага адпачынку “Сям’я – тэрыторыя шчасця”.

Наведвальнікі свята мелі магчымасць прыняць удзел у арт-пікніку “Рознакаляровыя фарбы лета”: памаляваць, зрабіць выраб з фоамірану, выпіць чаю або выканаць некалькі практыкаванняў разам з трэнерам. Акрамя таго, для дзяцей і іх бацькоў працавалі атракцыёны і прадаваліся салодкая вата, папкорн, а таксама вырабы ад мясцовых майстроў. Дзеці з задавальненнем скакалі на батуце і гулялі з аднагодкамі, а бацькі з вялікай цікавасцю разглядалі вырабы ручной працы: упрыгажэнні, цацкі, сувеніры.

Пасля арт-пікніка гасцей свята запрасілі на маляўнічае тэатралізаванае шоу “Месца для пацех мультгерояў”, дзе іх чакала шоу мыльных бурбалак, флэшмоб з удзелам роставых лялек, а таксама поўнакаляровае лазернае шоу-анімацыя і многае іншае. Абыякавым не застаўся ніхто–прадстаўленне прыйшлося па душы і дарослым, і дзецям.

Спадзяёмся, што такія мерапрыемствы стануць добрай традыцыяй і паўторацца яшчэ не раз.

Марыя ПАПОВА

administrator

Recent Posts

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

47 минут ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

18 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

18 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

21 час ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

21 час ago