10 кастрычніка ў Мінску пройдзе фінал рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года-2026”. На ім Гродзеншчыну прадстаўляюць пераможцы раённага і абласнога этапаў – сям’я Андрэя і Вольгі Ляхаў з горада Дзятлава.
Усе сем’і-ўдзельніцы фіналу ўжо прыбылі ў сталіцу. Як расказала начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Алена Васкель, першы дзень разам для фіналістаў атрымаўся насычаным і складаным. Пазнаёміцца ім дапамагла экскурсія на тэлеканал АНТ. Удзельнікі пабывалі ў студыях вядомых тэлеперадач, пабачылі тэлевізійную “кухню” знутры, паразмаўлялі з тэлевядучымі. Затым яны наведалі дэльфінарый і заапарк, дзе было шмат размоў, агульных уражанняў, дзіцячага смеху і першых сяброўскіх фотаздымкаў. Дадалі настрою прыемныя сюрпрызы ад “Камунаркі” і “Mak.by” За адзін дзень сем’і паспелі пазнаёміцца знайсці агульныя тэмы і заўважна пасябраваць. Цяпер гэта не проста ўдзельнікі конкурсу – гэта вялікая каманда “Сям’і года-2026”.
Часу на адпачынак 9 кастрычніка ўжо няма: праходзяць рэпетыцыі і падрыхтоўка да галоўнай падзеі – фіналу конкурсу.
Ірына СТЫРНІК
Фота арганізатараў
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Такое мнение выразил член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Игорь Жук, комментируя выступление Главы…
Лічбавыя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў паўсядзённае жыццё. З імі камфортна, аднак не варта забываць пра…
У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…
На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…
Больш за тры сотні прадстаўнікоў розных рэгіёнаў краіны, у тым ліку дзятлаўчане, сёння прымаюць удзел…
У час канікулаў лагер “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы…