На варце дзяцінства. Летам у раёне аздаравіліся 1203 дзіцяці

Адбылося пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх Гродзенскага аблавканкама, да якога ў анлайн-фармаце далучыліся ўсе раёны Прынёмання, у тым ліку КСН Дзятлаўскага райвыканкама на чале са старшынёй камісіі, намеснікам старшыні райвыканкама Вадзімам Бяляткам.

Абмеркаваны вынікі рэалізацыі на тэрыторыі рэгіёна мерапрыемстваў Рэспубліканскай міжведамаснай праграмы “Клопат”, арганізацыя аздараўлення дзяцей у летні перыяд, разгледжана прадстаўленне пракуратуры Гродзенскай вобласці аб ухіленні парушэнняў заканадаўства па бяспечнай жыццядзейнасці дзяцей.

Усяго на Гродзеншчыне функцыянавала 686 летнікаў: 528 з дзённым і 64 з кругласутачным знаходжаннем, дзе адпачылі 50 488 дзяцей. Асаблівая ўвага была нададзена новым формам работы, выдатна сябе паказалі ваенна-патрыятычныя клубы і летнікі. Працаўладкаванне непаўналетніх у студатрадах арганізоўвала ГА “БРСМ”, агульная лічба маладых работнікаў – каля 10 000, сярод якіх каля 7000 – непаўналетнія.

Вольны час на канікулах дзеці бавілі і ў спартыўна-аздараўленчым фармаце як у летніках, так і на тэматычных мерапрыемствах па фізічнай культуры і спорце: праведзена 153 спаборніцтвы для 13,5 тысячы чалавек.

Вадзім Бялятка таксама расказаў, што на Дзятлаўшчыне ў перыяд канікулаў і з пачатку года ў цэлым не зарэгістравана злачынстваў, учыненых непаўналетнімі. Летам у раёне была арганізавана работа 32 выхаваўча-аздараўленчых летнікаў установаў адукацыі для 1091 навучэнца і аднаго спартыўна-аздараўленчага летніка Дзятлаўскай ДЮСШ для 112 дзяцей. Усяго планавалася ахапіць аздараўленнем 1091 дзіця, а па факце лічба склала 1203.

На базе ўстановаў адукацыі працавалі 13 кругласутачных летнікаў: тры – стацыянарныя (118 дзяцей) і дзесяць палатачных, сярод якіх пяць – ваенна-патрыятычных (181), чатыры – турысцка-краязнаўчыя (77) і адзін фізкультурна-спартыўны (27). Таксама летам 2026 года на Дзятлаўшчыне забяспечана функцыянаванне ва ўстановах адукацыі 20 летнікаў з дзённым знаходжаннем для 800 хлопчыкаў і дзяўчынак і шэсць – працы і адпачынку для 93 выхаванцаў, работа якіх будавалася згодна з заканадаўствам па ахове працы. Былі прыняты меры па максімальным далучэнні да аздараўлення дзяцей з ненадзейных і малазабяспечаных сем’яў, непаўналетніх, з якімі вядзецца індывідуальная прафілактычная работа і прызнаных у сацыяльна ненадзейным становішчы.

Члены абласной і раённых камісій уважліва разабралі сёлетнія парушэнні ў дзейнасці аздараўленчых летнікаў, каб ужо ў час падрыхтоўкі да новай кампаніі не дапускаць падобнага. Начальнік аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі пракуратуры Гродзенскай вобласці Святлана Нанкевіч зазначыла, што ў цэлым летні перыяд для дзяцей быў арганізаваны ў Прынёманскім краі  на высокім узроўні.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. Час перайсці ад словаў да спраў

Член Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, начальнік…

1 час ago

Дзятлаўшчына маладая. Упэўнены старт – на малой радзіме

Ці ёсць перспектывы ў вёсцы? Аб гэтым варта спытацца ў маладых спецыялістаў раёна, якія прыходзяць…

1 час ago

Игорь Жук: «Для будущих поколений модель коллективной ответственности станет залогом стабильного и безопасного мира»

Такое мнение выразил член Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Игорь Жук, комментируя выступление Главы…

2 часа ago

Абараніце сябе – спыніце дыялог

Лічбавыя тэхналогіі трывала ўвайшлі ў паўсядзённае жыццё. З імі камфортна, аднак не варта забываць пра…

3 часа ago

Аб занятасці насельніцтваі налічанай заработнай плаце работнікаў Дзятлаўскага раёна

У эканоміцы Дзятлаўскага раёна ў студзені-верасні 2026 года было занята 9,5 тысячы чалавек. Намінальная налічаная…

19 часов ago

Прафарыентацыя. У гасцях у “Перамогі”, або Як нараджаецца раёнка

На гэтым тыдні рэдакцыя Дзятлаўскай раённай газеты расчыніла свае дзверы для самых юных і дапытлівых…

19 часов ago