Любое праяўленне экалагічнай неадукаванасці, любая памылка прыводзіць да трагедыі.

Толькі ў адным выпадку гіне рыбка ў акварыуме, а ў іншым – цэлы від або нават экасістэма – шэраг відаў жывёл і раслін разам з   нетрамі, вадой, паветрам. Вось і бачыцца тут адзін з найпершасных нашых абавязкаў перад нашчадкамі: абараніць і захаваць навакольнае асяроддзе.

Актыўную дзейнасць па фарміраванні экалагічнай культуры ў дзяцей філіял “Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка-цэнтр агульнадаступнай інфармацыі” вядзе даўно. Важным аспектам у экалагічнай асвеце юных карыстальнікаў з’яўляецца добра сфарміраваны фонд літаратуры экалагічнага напрамку: энцыклапедыі, навукова-папулярныя, вучэбныя, перыядычныя і мастацкія выданні, інфармацыя на электронных носьбітах. У бібліятэцы праводзяцца шмат мерапрыемстваў экалагічнага напрамку. Звучнямі пачатковых класаў былі праведзены экавіктарына “Сябры нашы меншыя” і вернісаж пазнавальнай кнігі “На все ваши “Что? Где? Когда?” умные книги ответят всегда”.

Чым багатая і разнастайная наша прырода вучні трэцяга класа  даведалісяна  ўроку экалагічных ведаў “От нас природа тайн своих не прячет”.  У час вясенніх і летніх канікулаў з наведвальнікамі школьнага летніка “Здаравічок” адбылася тэматычная гульня “Тайны прыроды” і гульня-віктарына”Свет жывой прыроды”. У час вандроўкі на прыроду “Сцежкамі роднага краю” прыемна адпачылі і пагулялі ў  “Батанічныя жмуркі”, “Ручаёк”,  успамнілі народныя прыкметы.Экалагічны ўрок “Всё должно куда-то деваться” прайшоў у рамках Тыдня дзіцячай кнігі.  Гаворка ішла пра галоўныя праблемы экалогіі, за які час перапрацоўваюцца адходы ў прыродзе, што такое другасная сыравіна, чаму трэба збіраць адходы раздзельна. Былі паказаны відыёролікі “Свалка в океане”, “Как перерабатывают бумагу”, правялі гульню “Што можа зрабіць адзін?”. Зрабілі вывад, што другой планеты ў нас не будзе і заўтрашні дзень Зямлі залежыць ад таго, якім мы яго створым сёння.

З удзельнікамі аматарскага аб’яднання “Сцяжынка”,экалагічнага напрамку дзейнасці, праведзены гадзіна цікавай інфармацыі “Пернатые и крылатые” прымеркаваная да Сусветнага дня птушак, час здзіўленняў “Вы слыхали о воде? Говорят она везде!”, на якойсцяжынкаўцы даведаліся аб здольнасцям вады, аб тым, што яна ёсць усюды.

Ад усіх нас залежыць, ці застануцца на планеце зялёныя лясы, празрыстыя рэкі, урадлівая зямля, свежае паветра. Давайце разбірацца разам у тым, што хвалюе многіх людзей. А ў дарогу возьмем кнігі.

Людміла АНТОНЧЫК,
бібліятэкар Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Збожжа – у засеках, каравай – на стале

Весела і ўрачыста з песнямі ад мінскай групы “Добрыя людзі”, шчырымі пажаданнямі і заслужанымі ўзнагародамі…

8 часов ago

Выгодная подготовка к новому учебному году вместе с официальными дилерами А1!

До начала учебного года осталось совсем немного времени, а значит, сейчас самое время подготовиться к…

9 часов ago

Александр Лукашенко о неформальных переговорах с Президентом Мьянмы: обсудили все направления сотрудничества

Президенты Беларуси и Мьянмы во время состоявшейся 20 августа неформальной встречи обсудили все направления сотрудничества.…

12 часов ago

Дзятлаўчане на абласной жнівеньскай педагагічнай нарадзе

21 жніўня ў Гродне прайшла традыцыйная штогадовая жнівеньская педагагічная нарада, якая сабрала разам кіруючых работнікаў…

13 часов ago

Актуальнае меркаванне. Доўгатэрміновы працэс, які складаецца з адказных дзеянняў кожнага

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, начальнік галоўнага фінансавага ўпраўлення Гродзенскага…

15 часов ago

Госавтоинспекция напоминает правила проезда перекрестков и пешеходных переходов!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствует о том, что одними из причин совершения дорожно-транспортных…

16 часов ago