Да Новага года крыху больш за месяц, а ў некаторых людзей ужо пачынаецца паніка, дзе што паспець набыць да святаў з прысмакаў, пакуль цэны не “скокнулі” ўверх.
– Прычын для хвалявання няма, на працягу некалькіх месяцаў павышэння цэн на ключавыя пазіцыі не назіраецца, – запэўнівае старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Дубовік і адпраўляецца разам з газетай “Перамога” на чарговы “народны” маніторынг у магазін “Еўраопт” і ўніверсам “Родны Кут”.
– Кожны месяц мы праводзім прафсаюзны маніторынг па праверцы прадуктаў харчавання на паліцах магазінаў – фіксуем цэны тавараў, найбольш запатрабаваных у насельніцтва, – дадае Аляксандр Міхайлавіч.
У пераліку інспектара – вараная і варана-вяндленая каўбаса, хлеб аржаны і пшанічны розных гатункаў, малако, кефір, тварог, крупы, дзіцячае харчаванне, сезонныя садавіна і агародніна – усяго больш за 90 найменняў тавараў. З асартыментнага рада ўвага звяртаецца на тавары сярэдняга коштавага дыяпазону, цэны ўносяцца ў спецыяльную табліцу, справаздача адрасуецца на Беларускую федэрацыю прафсаюзаў, якая даводзіць вынікі праверкі да Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.
Ва ўсіх буйных магазінах горада Дзятлава разнастайны выбар прадуктаў харчавання, а закупляцца ў сеткавым гандлі або спажывецкай кааперацыі – кожны вырашае для сябе сам. У магазінах можна набыць як прадукты харчавання, так і гатовую кулінарную, кандытарскую прадукцыю, раздзелку мяса, гарачы хлеб, а ў “Родным Куце” – жывую жыбу. Паўсюль у гандлёвых кропках гатовыя навагоднія падарункі, цэны на якія вар’іруюцца ад 8 рублёў у кардоннай упакоўцы да 35 у тубе і нават 60 – у мяккім рукзачку-драконе. Загадчыкі магазінаў запэўніваюць, што асартымент навагодніх тавараў на любы густ і па розным кошце будзе пастаянна дапаўняцца, каб у зімовыя святы ніхто не застаўся без падарунка.
Тым, хто не ўяўляе навагодні стол без “Аліўе”, прапануем разам з намі пацікавіцца цэнамі на яго інгрыдыенты ў адным з магазінаў горада Дзятлава: зялёны гарошак кансерваваны – 2,59 рубля за бляшанку, бульба – 59 капеек за кілаграм, морква – 85 капеек за кілаграм, яйкі – 3,25 рубля за дзясятак, каўбаса вараная курыная “Лакомый край” – 5,66 рубля за кілаграм, маянэз “Моковский” – 2,89 рубля за пачак 360 грамаў, агуркі марынаваныя – 3,99 рубля за слоік. У залежнасці ад вытворцаў і гандлёвай сеткі цэны нязначна вар’іруюцца, але выбар ёсць па кожнай пазіцыі.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…
На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…
Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…
Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…
Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…
Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…