Святочны настрой. Ганарыся, Айчына, слаўнымі сынамі (+відэа)

23 лютага на Дзятлаўшчыне адзначылі Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Ва ўрачыстых мерапрыемствах прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і аб’яднанняў, сілавых структур, працоўных калектываў горада Дзятлава. У знак памяці, пашаны да гераічнага мінулага роднай зямлі і ўсіх загінулых у Вялікай Айчыннай вайне яны ўсклалі кветкі і вянкі да мемарыяла Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову і брацкай магілы загінулых воінаў.

Свята прадоўжылася канцэртнай праграмай у Цэнтры культуры і народнай творчасці горада Дзятлава з удзелам творчых калектываў і артыстаў раёна.

Гасцей канцэрта павіншаваў ваенны камісар Дзятлаўскага раёна падпалкоўнік Генадзь Суравец:

– У гэты святочны дзень мы ўшаноўваем абаронцаў Радзімы, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ветэранаў ваеннай службы, тых, хто прайшоў дарогамі Афганістана, хто сёння ў радах Узброеных Сіл Беларусі выконвае свой воінскі абавязак. У нашай краіне дзесяцігоддзямі гэта свята адзначаецца як усенароднае, – нагадаў ён. – Абарона Айчыны заўжды была справай доблесці і гераізму, так было, ёсць і будзе. Усе задачы, пастаўленыя кіраўніцтвам краіны перад беларускімі вайскоўцамі, будуць выкананы ў поўнай меры.

Музычнымі падарункамі гледачоў парадавалі дзіцячы танцавальны калектыў “Сунічкі”, народны ансамбль “Зараначка”, група “Бархат”, ВІА “Гарачыя сэрцы”, а таксама сольныя выканаўцы.

З раённай сцэны гучалі віншаванні для сапраўдных мужчын, пажаданні мірнага неба, бадзёрасці духу, моцнага здароўя і ўдачы ва ўсіх справах.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Ликвидация последствий непогоды в Гродно и помощь аграриям на уборочной. Александр Лукашенко заслушал доклад Вадима Синявского

Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 августа заслушал доклад министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского. Об…

13 часов ago

Ход уборочной, сев озимых и строительство профилакториев. Александр Лукашенко заслушал доклад главы Минсельхозпрода

Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…

13 часов ago

Минск стал самым популярным зарубежным городом у российских туристов, еще три белорусских в топ-10

Минск лидирует среди зарубежных направлений для городского туризма россиян. Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой…

14 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Рукадзельніца, спявачка, цікавы суразмоўца

Спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншавалі з 80-гадовым юбілеем…

14 часов ago

МВД объявляет творческий конкурс, посвященный 110-летию милиции Беларуси!

Министерство внутренних дел проводит конкурс на лучшие литературное, художественное и музыкальное произведение об органах внутренних…

15 часов ago

Пик лета не прошел? Синоптики рассказали, когда на неделе ожидать главного зноя

Когда на неделе ожидать главного зноя, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного…

15 часов ago