Святочны канцэрт да Дня работнікаў культуры адгучаў у Дзятлаве

Святочны канцэрт, прысвечаны да Дня работнікаў культуры прайшоў у Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці.

Перад пачаткам у фае працавала выстава і фотазона, а таксама кафэ, куды запрасілі ветэранаў галіны культуры.

Мерапрыемства пачалося з уступнага слова вядучых, якія нагадалі пра вялікую значнасць работнікаў культуры для іншых людзей. Без іх ўдзелу немагчыма ўявіць ні адно свята. Калі ўсе адпачываюць, яны працуюць і дараць іншым радасць і добры настрой ‒ менавіта таму артысты, музыканты і спевакі заслугоўваюць ўсіх самых цёплых і шчырых слоў.

З прывітальным словам да работнікаў культуры звярнуўся старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Прыемным падарункам стала ўручэнне двух сертыфікатаў Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ў памеры адной тысячы рублёў кожны Таццяне Янушкевіч, кіраўніку народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі” і Наталлі Маліноўскай, кіраўніку Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці .

Таксама ён уручыў падзячныя лісты Марыне Герасімовіч, загадчыцы аддзела культуры і вольнага часу Казлоўшчынскага дома культуры, Святлане Русак, загадчыцы аддзела культуры і вольнага часу Гезгалаўскага дома культуры і Таццяне Янушкевіч, кіраўніку народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі”.

Са словамі віншавання да калег звярнуўся намеснік начальніка аддзела ідэялагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама Васіль Шыцько.

Двадцаць тры работнікі атрымалі ганаровыя граматы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Дзятлаўскага райвыканкама за добрасумленную працу і значны ўклад у справу адраджэння, развіцця і захавання культуры Дзятлаўскага раёна.

Па добрай традыцыі старшынёй Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Марынай Бортка былі ўручаны падарункі работнікам-юбілярам, якія адпрацавалі ў культуры 20 гадоў.

З трыццацігадовым стажам працы старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзіцячых школ мастацтваў Ірына Касацікава павіншавала дырэктара Новаяльнянскай дзіцячай школы мастацтваў Таццяну Шэнаеву. Таксама яна павіншавала са святам маладых спецыялістаў, якія прыбылі на работу ў дзіцячыя школы мастацтваў Дзятлаўшчыны.

Асаблівыя словы віншаванняў былі выказаны ветэранам працы галіны культуры і падараваны кветкі ў знак падзякі.

Са словамі ўдзячнасці да работнікаў культуры звярнуліся прадстаўнікі РАНС, Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы, РК ГА “БРСМ”.

Адметнай рысай свята стаў трыццацігадовы творчы юбілей народнага тэатра-студыі гульні “Суседзі”. Калектыў прымаў віншаванні ад сваіх калег і паклоннікаў.

Прадоўжылася свята прыемным падарункам ад артыстаў з Навагрудчыны.

На працягу свята настрой быў узнёслы і бадзёры, дзякуючы цёплым віншаванням і канцэртным нумарам.

Марыя ПАПОВА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

ГрадусПлюс. Васіль Пяцюк: “Знойдзем кожнага хітруна”

Лета – час крыху расслабіцца, адпачыць ад некаторых клопатаў і абавязкаў. Але не ад уплаты…

2 часа ago

Вспышка у мангала: в Гродно ребенок получил ожоги

Вспышки паров бензина, ацетона, бензола, некоторых спиртов и эфиров нередко становятся причиной возгораний, в которых…

2 часа ago

ГрадусПлюс. Жыхары Горкі просяць аб дапамозе

Навядзенне парадку на зямлі – не толькі пра чысціню і прыгажосць, але і пра элементарны…

3 часа ago

Правила проезда железнодорожного переезда

Железнодорожный переезд – это место с особо высоким уровнем опасности, где от любого водителя требуется…

3 часа ago

В Дятлово стартовал турнир «Футбольные каникулы»!

15 июля на спортивных площадках города дан старт турниру по мини-футболу «Футбольные каникулы»! Теперь каждую…

3 часа ago

В Вороновском районе проходит семинар-совещание по итогам работы аграрной отрасли

В аг. Радунь Вороновского района с участием губернатора проходит семинар-совещание по подведегию итогов работы аграрной отрасли…

3 часа ago