Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Напярэдадні 105-годдзя Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь і Дня абаронцаў Айчыны ва ўстановах раёна прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

У Круцілавіцкай сярэдняй школе адбылася сустрэча вучняў 8-10 класаў з падпалкоўнікам у адстаўцы Аляксандрам Камаровым.  Аляксандр Уладзіміравіч расказаў аб некаторых падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашага раёна, перапахаваннях астанкаў салдат, пошукавых работах. Пагутарылі таксама і аб вайсковай службе, армейскіх буднях, што значыць салдацкая згуртаванасць, калі ты ўпэўнены, што сябар прыкрые цябе за спінай. На пытанне, ці абавязкова сёння служыць у войску, ён адказаў: “Вайсковая служба прывучае да адказнасці не толькі за сябе і свае ўчынкі, але і за тваіх падначаленых, за ўсіх, хто побач з табой. А воінскае сяброўства – гэта на доўгія гады.” Даведаліся і аб навучальных установах, дзе рыхтуюць будучых афіцэраў.

У Таркачоўскі дзіцячы сад у госці запрасілі Андрэя Кардаша, які праходзіць службу ў пагранічных войсках. На гэтай сустрэчы выхаванцы даведаліся пра салдацкія будні, баявое братэрства, разгледзелі форму, вайсковыя фотакарткі. Уважліва слухалі і цікавыя армейскія расказы, задавалі пытанні. Дзецям хацелася ведаць усё: чым займаюцца вайскоўцы, як іх кормяць, ці служаць у войску дзяўчынкі.

Для навучэнцаў 10 класа сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава прайшоў урок выдатнай асобы “Святыя воіны праваслаўныя”, на якім прысутнічаў іерэй Алексій Сцепановіч сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай. Дзесяцікласнікі дзяліліся ведамі аб святых абаронцах  зямлі Рускай: Ільі Мурамцу, Аляксандру Неўскім, Дзмітрыю Данскім, Аляксандру Сувораву, Фёдару Ушакову. Айцец Алексій расказаў, за якія заслугі царква прылічае воінаў-абаронцаў да святых. Важна тое, што ўсе яны прысвяцілі сваё жыццё абароне і служэнню Айчыне.

У Дзятлаўскай раённай бібліятэцы ладзілася сустрэча “Ёсць такая прафесія – Радзіму абараняць!”. На яе запрасілі намесніка ваеннага камісара, начальніка мабілізацыйнай групы ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандра Бургуна і вучняў 7 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава разам з класным кіраўніком Аленай Радомскай.

 

Падчас сустрэчы Аляксандр Аляксандравіч расказаў слухачам аб усіх відах вайсковай службы, як атрымаць прафесію ваеннага, якімі якасцямі павінен валодаць будучы афіцэр. Другая частка сустрэчы была прысвечана генацыду беларускага народа. Бібліятэкары пазнаёмілі ўдзельнікаў сустрэчы са страшнымі фактамі знішчэння беларусаў у гады Вялікай Айчыннай вайны падчас наведвання выставы “І помніць страшна, і забыць нельга”. Бібліёграф прапанавала новыя кнігі па генацыдзе, якія паступілі ў бібліятэку.

Падрыхтавала Таццяна САНЮК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации