У ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” і “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” прайшлі семінары па выкананні заканадаўства аб ахове працы.

Адкрыла мерапрыемства галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Святлана Латушка. Яна расказала пра тыповыя парушэнні заканадаўства аб ахове працы, якія выяўляюцца ў арганізацыях, спынілася на аналізе вытворчага траўматызму, іх прычынах.

– Спадзяёмся, што семінар стане яшчэ адным напамінам аб стварэнні бяспечнага рабочага асяроддзя для супрацоўнікаў, – заўважыла Святлана Іванаўна. – Пры гэтым варта памятаць, што ахова працы – гэта не толькі набор правілаў, нормаў, укараненне новых тэхналогій, абсталявання, але і культура паводзінаў саміх работнікаў, культура вытворчасці, а таксама асабістая адказнасць, усвядомленасць і ўважлівасць кожнага на рабочым месцы.

Доказам таму, як неабачлівасць і неасцярожнасць работнікаў можа абярнуцца для іх трагедыяй, сталі фільмы, падрыхтаваныя Дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы на аснове запісаў з камер відэаназірання на вытворчасці.

Аб захаванні патрабаванняў пажарнай бяспекі на прадпрыемстве спыніўся намеснік начальніка Дзятлаўскага РАНС Сяргей Кухарчык.

Інспектар энергагазінспекцыі Вячаслаў Пятраш нагадаў прысутным аб правілах эксплуатацыі электраабсталявання і як неабходна аказваць першую дапамогу пры электратраўмах.

Ад здароўя чалавека залежыць і вынік працы. Таму пра арганізацыю перыядычных і пазачарговых медыцынскіх аглядаў, санітарна-гігіенічныя правілы і нормы расказала Марыя Шымчык, памочнік доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ.

Пытанне ажыццяўлення прафсаюзамі грамадскага кантролю захавання заканадаўства аб ахове працы ўзняў старшыня Дзятлаўскага райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак.

Святлана ГРЫШЫНА

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации