Духоўная асвета і выхаванне на традыцыях продкаў – прыярытэтны напрамак работы Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі-цэнтра агульнадаступнай інфармацыі. Ужо амаль два дзесяцігоддзі, з 2008 года, установа плённа працуе ў межах раённай праграмы “На шляху да духоўнасці”.
Адной з самых светлых і значных традыцый сёлета стала святкаванне Дня праваслаўнай кнігі. Гэтым разам у бібліятэцы адбылася сустрэча-разважанне “Духоўная спадчына ў кнігах і чытанні”. Госцем і духоўным настаўнікам стаў настаяцель царквы Успення Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Георгій Ярмоліч.
Разам з бібліятэкарамі і святаром прысутныя абмяркоўвалі ролю праваслаўнай літаратуры ў сучасным жыцці. Асаблівы акцэнт быў зроблены на выхаванні падрастаючага пакалення. Праз кніжнае слова да дзяцей даносіліся важныя паняцці: што такое сумленне і міласэрнасць, чаму неабходна паслушэнства і ў чым заключаецца прыгажосць дабра.
Айцец Георгій падрабязна расказаў пра галоўныя крыніцы мудрасці – Біблію, Евангелле, Псалтыр і Малітваслоў. Вялікую цікавасць выклікалі і старадаўнія царкоўныя кнігі, якія захоўваюць у сабе подых стагоддзяў. Настаўленне святара было простым і адначасова глыбокім: трэба чытаць, духоўна мацнець і жыць па законах Божых.
За апошні час кніжны фонд Казлоўшчынскай бібліятэкі па праваслаўі значна павялічыўся, і гэтыя выданні карыстаюцца нязменным попытам. Гэта не проста літаратура – гэта творы, напоўненыя велікадушнасцю і спагадай, якія дапамагаюць зразумець сэнс жыцця і ўмацаваць веру.
Людміла ХІЛІМОНЧЫК,
загадчыца бібліятэкі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
27 лістапада з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка ўпраўлення – начальнік аддзела па працы і…
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…