Спроба пяра. Будучыня залежыць ад нас, маладых!

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь у сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы прайшоў адзіны ўрок “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – асноўны закон дзяржавы”. Заняткі ладзіліся ў форме дыялогавай пляцоўкі, якая аб’яднала навучэнцаў 10 і 11 класаў, прадстаўнікоў пракуратуры і кіраўніцтва ўстановы адукацыі.

У якасці спікера выступіла класны кіраўнік Наталля Белаус, эксперты – намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна Сяргей Аляшкевіч і дырэктар школы, дэлегат Усебеларускага народнага сходу Марына Нячай. Гэта былі адкрытыя стасункі, абмен вопытам і меркаваннямі паміж навучэнцамі і тымі, хто стварае ўмовы і ажыццяўляе кантроль за рэалізацыяй артыкулаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У час мерапрыемства ўзгадалі гісторыю яе прыняцця, структуру і змест, асноўныя тэзісы, абмеркавалі магчымасці, якія створаны для нас, маладога пакалення, артыкулы, якія гарантуюць нам правы і абавязкі.

Сяргей Уладзіміравіч адказаў на пытанні навучэнцаў аб дзейнасці пракурорскіх работнікаў у ажыццяўленні нагляду за стварэннем умоў для рэалізацыі правоў грамадзян і добрасумленным выкананнем іх абавязкаў.

Марына Міхайлаўна спынілася на ролі Усебеларускага народнага сходу ў рэалізацыі артыкулаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўдзеле ў гэтым моладзі.

Падводзячы вынік урока, адзначылі, што мы жывем ва ўнітарнай, дэмакратычнай, сацыяльнай, прававой дзяржаве, у якой ключавой фігурай з’яўляецца чалавек, грамадзянін Рэспублікі Беларусь. На канкрэтных прыкладах пераканаліся, што ў нашай краіне клопат дзяржавы аб людзях – гэта адзін з важнейшых напрамкаў, мы маем  магчымасць бясплатна вучыцца, прычым на ўсіх узроўнях – ад дзіцячага сада да ВНУ, бясплатную медыцыну.

Гэты ўрок для нас – своеасаблівы мост паміж мінулым і будучым, напамін аб тым, што стабільнасць і росквіт краіны залежыць ад кожнага з нас, ад захавання законаў і актыўнай грамадзянскай пазіцыі.

Зарына МАКАРЧУК,
юная журналістка газеты “Перамога”, навучэнка 10 класа сярэдняй школы № 1 г. Дзятлава імя А. М. Чурылы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

40 минут ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

1 час ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

21 час ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago