Духоўная асвета і выхаванне на традыцыях продкаў – прыярытэтны напрамак работы Казлоўшчынскай гарпасялковай бібліятэкі-цэнтра агульнадаступнай інфармацыі. Ужо амаль два дзесяцігоддзі, з 2008 года, установа плённа працуе ў межах раённай праграмы “На шляху да духоўнасці”.

Адной з самых светлых і значных традыцый сёлета стала святкаванне Дня праваслаўнай кнігі. Гэтым разам у бібліятэцы адбылася сустрэча-разважанне “Духоўная спадчына ў кнігах і чытанні”. Госцем і духоўным настаўнікам стаў настаяцель царквы Успення Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Георгій Ярмоліч.

Разам з бібліятэкарамі і святаром прысутныя абмяркоўвалі ролю праваслаўнай літаратуры ў сучасным жыцці. Асаблівы акцэнт быў зроблены на выхаванні падрастаючага пакалення. Праз кніжнае слова да дзяцей даносіліся важныя паняцці: што такое сумленне і міласэрнасць, чаму неабходна паслушэнства і ў чым заключаецца прыгажосць дабра.

Айцец Георгій падрабязна расказаў пра галоўныя крыніцы мудрасці – Біблію, Евангелле, Псалтыр і Малітваслоў. Вялікую цікавасць выклікалі і старадаўнія царкоўныя кнігі, якія захоўваюць у сабе подых стагоддзяў. Настаўленне святара было простым і адначасова глыбокім: трэба чытаць, духоўна мацнець і жыць па законах Божых.

За апошні час кніжны фонд Казлоўшчынскай бібліятэкі па праваслаўі значна павялічыўся, і гэтыя выданні карыстаюцца нязменным попытам. Гэта не проста літаратура – гэта творы, напоўненыя велікадушнасцю і спагадай, якія дапамагаюць зразумець сэнс жыцця і ўмацаваць веру.

Людміла ХІЛІМОНЧЫК,   
загадчыца бібліятэкі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации