Святлана Урбан: “Вопыт за плячыма не насіць”

Жыхары Дзятлаўшчыны далучыліся да абмеркавання штогадовага Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі беларускаму народу.

Настаўніца сярэдняй школы № 3 Святлана Урбан:

– Мне, як педагогу і маме, асабліва цікава было пачуць пазіцыю кіраўніка дзяржавы наконт адукацыі і выхавання падрастаючага пакалення, далейшага жыцця простых беларусаў. Радуе, што наша краіна прадоўжыць сацыяльна арыентаваны курс, шмат увагі будзе нададзена развіццю і падтрымцы бюджэтнай сферы, да якой і адносіцца адукацыя.

Калі закранаць тэму выхавання, то магу адзначыць, што і раней шмат школьных праектаў тычылася падзеяў Вялікай Айчыннай вайны, бо ў многіх навучэнцаў дзядулі і прадзядулі былі франтавікамі, нямала беларускіх сем’яў страціла родных у гады ваеннага ліхалецця. Сёлета, у Год гістарычнай памяці, гэту работу прадоўжым, тым больш, што яна знаходзіць эмацыянальны водгук у душах дзяцей.

Згодна, што і працоўнае выхаванне ў наш час – аспект не менш важны. Дзеці павінны не толькі сядзець у гаджэтах, але разумець, што без рэальнай работы на зямлі, у вытворчасці ў нас не будзе хлеба на сталах і выгодаў у жыцці. Студэнцкія атрады – цудоўнае рашэнне: гэта і цікавае баўленне часу, і магчымасць атрымаць першы даход, і працоўны вопыт, які, як вядома, за плячыма не насіць.

Наша дзяржава нездарма звязвае асаблівыя чаканні з моладдзю, з тым, што новае пакаленне будзе рухаць краіну наперад, абапіраючыся на вопыт старэйшых, традыцыі і ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Калі ў маладога чалавека ёсць магчымасць атрымаць адукацыю, працаўладкавацца, стварыць сям’ю, ён застанецца жыць і працаваць на роднай зямлі, будзе клапаціцца пра яе, каб пакінуць у спадчыну сваім дзецям і ўнукам.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

8 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

8 часов ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

8 часов ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

1 день ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

2 дня ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

2 дня ago