Ансамбль “Свята” ведае кожны беларус.

Цудоўныя народныя песні ў выкананні прафесіяналаў гучаць, як дзіўныя чары, заварожваюць, захапляюць. У ансамблі сапраўды сабраліся людзі неардынарныя, самаадданыя, сапраўдныя рупліўцы на ніве роднай культуры. Сярод іх – Святлана Аляксандраўна Салодкая. Яе па праву можна назваць душой ансамбля. Імя гэтай спявачкі, лаўрэата шматлікіх прэмій, народнай артысткі Беларусі не сыходзіць з канцэртных афіш як у рэспубліцы, так і за яе межамі.

Я пазнаёмілася са Святланай спачатку завочна: у музеі сказалі, што ёсць такая зямлячка. Затым патэлефанавала ёй, мы прыемна пагаманілі, дамовіліся, што яна перадасць ці прывязе пры зручным выпадку матэрыялы пра ансамбль і пра сябе асабіста ў музей. Мне ж хацелася атрымаць для музея сцэнічны касцюм Святланы Аляксандраўны. Яна паабяцала знайсці нешта такое ў сваім гардэробе.

Сустрэча наша адбылася летам 2018 года, на свяце горада, калі Дзятлава адзначала 520-годдзе. Святлану Салодкую запрасілі быць ганаровым госцем горада. Яна прыехала раніцай у Цэнтр культуры. Мы ўжо стаялі з выставай у фае. Святлана Аляксандраўна прывезла шмат чаго для музея: дыскі з песнямі, фотаздымкі, матэрыялы газет і часопісаў, толькі касцюма не знайшла, аднак цвёрда запэўніла, што касцюм будзе праз некаторы час.

А потым мы слухалі спявачку на плошчы. Мне давялося суправаджаць Мікалая Лаўрэнцьевіча Несцярэўскага, сядзець побач з ім на першым радзе і не толькі захапляцца звонкім голасам Святланы, але і бачыць кожны рух яе твару, калі жанчына спявала, звярталася да публікі. А потым са сцэны яна выйшла “ў людзі”, арганізавала яшчэ і скокі.

Нарадзілася Святлана Аляксандраўна ў вёсцы Дудзічы  Дзятлаўскага раёна. Жыццё з самага пачатку не пеставала яе. Бацька – інвалід Вялікай Айчыннай вайны, памёр, калі дзяўчынцы было ўсяго два гады. Засталася маці з пяццю дзецьмі: дзвюма дочкамі і трыма сынамі. Святланка вучылася ў школе, актыўна ўдзельнічала ў мастацкай самадзейнасці. Вывучыла шмат народных песень, спявала іх, адчуваючы неверагодную асалоду. Спяваць жа з малога ўзросту навучыла мама – Тамара Іванаўна, якая сама была актыўнай удзельніцай усіх вясковых святаў, абрадаў, вячорак. Гэта песеннае народнае багацце Дзятлаўшчыны Святлана пранесла праз усё сваё жыццё.

Вучылася ў Баранавіцкім музычным вучылішчы, пасля заканчэння якога была накіравана ў Дзяржаўны народны хор імя Г. Цітовіча. З таго часу і звязала сваё прафесійнае жыццё з народнай песняй, прапагандуе яе на ўвесь свет.

– Песенны пласт нашага народа, бадай, самы багаты ў свеце, – лічыць Святлана Аляксандраўна. – Прапагандаваць нашу культуру трэба найперш праз песню, бо слова разам з мелодыяй, нават калі слухач не валодае мовай, даходзіць да сэрца.

У 1984 годзе пры Белдзяржфілармоніі быў створаны ансамбль “Свята”, у яго запрасілі працаваць Святлану Салодкую. Ездзячы на гастролі па Беларусі, Святлана збірала народныя песні, запісвала ад бабуль, назапашвала на магнітафонныя касеты. Найбольш яе цікавілі сямейна-абрадавыя і каляндарна-абрадавыя песні, менавіта гэты песенны матэрыял спявачка адаптавала ў сваім калектыве. Ансамбль “Свята” сёння – гэта высокапрафесійны калектыў, унікальны ў сваім родзе, актыўны прапагандыст дасягненняў культуры нашага народа, нашай роднай Беларусі і нашай малой радзімы – Дзятлаўшчыны.

Ансамбль – пастаянны ўдзельнік фестываляў мастацтваў “Беларуская музычная восень”, “Мінская вясна”, “Тыдзень музыкі для дзяцей і юнацтва”, “Майстры мастацтваў – працаўнікам вёскі”, “Славянскі базар”. Канцэрты калектыву гучаць не толькі на знакамітых музычных пляцоўках, але і ў сельскіх клубах, на палетках, дзе працуюць камбайны.

Багатая таксама і біяграфія замежных гастроляў калектыву: Карэя, Югаславія, Канада, Індыя, Эфіопія, Польшча, Германія, Аўстрыя. А ў выкананні нашай зямлячкі гучаць то горкія, трагічныя, то вясёлыя, гарэзлівыя песні. Песні як наша жыццё – сапраўдныя дыяменты народнай душы і мудрасці.

 

Алена АБРАМЧЫК,
старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея

Фота philharmonic.by

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

43 минуты ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

53 минуты ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

1 час ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

5 часов ago

С 19 июня за борщевик и золотарник на участке будет грозить штраф до 10 базовых величин

Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…

7 часов ago

«Ночь провели спокойно». Медики о состоянии пострадавших в Брянской области пациентов

Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…

7 часов ago