Святар з адкрытым сэрцам

На прыход храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Дварэц 13 гадоў таму быў прызначаны айцец Сергій Антошкаў. У мінулым годзе айцу Сергію споўнілася 50 гадоў. Мы хочам расказаць аб духоўным жыцці і служэнні Богу гэтага святара.

Некалькімі словамі немагчыма пералічыць усё тое добрае, што зрабіў для нашага прыхода яго настаяцель. За гэты час яго стараннямі была прыведзена ў належны стан тэрыторыя вакол храма, да 700-годдзя Навагрудскай епархіі быў зроблены капітальны рамонт звонку і ўнутры храма, заменены вокны, уваходныя дзверы, адрамантаваны ганак, фасад, дах. На тэрыторыі храма ўсталяваны крыж.

Акрамя гэтага, радуе вернікаў унутранае ўбранне храма (асабліва ўрачыстае яно ў вялікія святы). За час свайго служэння айцец Сергій набыў шмат абразоў і іншых царкоўных рэчаў. Не заставаліся абыякавымі і прыхаджане, якія аказвалі пасільную дапамогу і падтрымку.

Сваю дзейнасць святар накіроўвае на выхаванне паствы ў духу праваслаўя. У сваіх пропаведзях імкнецца данесці да людзей значнасць праваслаўнай веры, накіроўвае на шлях выратавання душы.

Айцец Сергій вялікую ўвагу надае выхаванню падрастаючага пакалення праз таінства пакаяння, гутаркі, навучанні.

Не забывае наведваць Дварэцкую школу. Тут ён праводзіць гутаркі, круглыя сталы на духоўна-маральныя тэмы. Усе гэтыя гады на базе школы праводзіцца факультатыў “Урокі праваслаўнай культуры”, арганізавана Нядзельная школа. Некаторыя дзеці ўдзельнічаюць у богаслужбовым жыцці прыхода (спяваюць на клірасе, панамараць). У Дварэцкі яслі-сад айцец Сергій заўсёды прыходзіць з салодкімі падарункамі, да пачатку навучальнага года дапамагае канцылярскімі прыладамі.

Не застаюцца без увагі і ветэраны працы, якія жывуць на тэрыторыі сельскага савета. Для іх айцец Сергій знаходзіць патрэбныя суцяшальныя словы, праводзіць гутаркі аб гісторыі праваслаўя, паказвае відэаролікі аб значнасці духоўнага жыцця ў сучасным свеце.

Разам з загадчыцай Дварэцкай сельскай бібліятэкі сфарміраваны і папаўняецца фонд праваслаўнай літаратуры, ладзяцца тэматычныя кніжныя выставы, арганізавана падпіска на праваслаўныя часопісы, праводзяцца гутаркі з актыўнымі чытачамі на тэмы “Сям’я – малая Царква”, “Гісторыя праваслаўя”.

Айцец Сергій – адданы Богу чалавек, які ўласным прыкладам вядзе нас, вернікаў, па дарозе праўды і выратавання. У гэтым яму дапамагае яго вера, любоў да Бога, а таксама добрае і адкрытае сэрца. Мы шчыра верым у тое, што ўсім прыходам працягнем сумесны шлях да выратавання.

Прыхаджане храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Дварэц

administrator

Recent Posts

Белорусские аграрии намолотили 4 млн тонн зерна

Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…

13 часов ago

Вас памятае свет уратаваны. Жыццё – у ахвяру за дзясяткі жыццяў

Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…

13 часов ago

“Адчыні дзверы ў будучыню для юных фантазёраў”

Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…

13 часов ago

Набор невест ОТКРЫТ!

Мечтаешь примерить белое платье и почувствовать себя невестой, даже если до свадьбы ещё далеко? Или…

13 часов ago

Канікулы-2026. Урок бяспекі з першых рук

У аздараўленчым летніку “Вясёлая планета” Дварэцкай сярэдняй школы прайшоў тэматычны дзень “Закон, бяспека і паспяховы…

13 часов ago

В Беларуси выросло пособие по уходу за человеком старше 80 лет или инвалидом I группы

В Беларуси с 1 августа выросло пособие по уходу за пожилым человеком старше 80 лет…

14 часов ago