Свята завітала ў дом

Рэспубліканская дабрачынная акцыя “Ад усёй душы” збірае добрых, нераўнадушных людзей і калектывы.

Да марафону добрых спраў далучыліся грамадскія арганізацыі, партыі і працоўныя калектывы Дзятлаўшчыны.

Напярэдадні свята Нараджэння Хрыстова насельнікаў дома самастойнага сумеснага пражывання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Гезгалах наведалі з падарункамі намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама, старшыня раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Марына Лашкоўская, старшыня раённага савета ветэранаў Міхаіл Губар, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, адміністрацыя КСУП “Жукоўшчына”, а таксама Дзед Мароз і Снягурачка – работнікі Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна.

Вадзім Бялятка павіншаваў пажылых людзей з навагоднімі святамі, адзначыў, што дзяржава пастаянна клапоціцца аб сваіх грамадзянах на ўсіх этапах іх жыцця.

– Дзякуючы ініцыятыве Прэзідэнта Беларусі ў нас з’явілася яшчэ адна магчымасць праявіць клопат і ўвагу ў адносінах да старэйшага пакалення. Сімвалічна, што цёплыя сустрэчы адбываюцца ў гэты цудоўны навагодні час, калі падарункі і прыемныя сюрпрызы могуць атрымаць і дзеці, і дарослыя. Многія з вас апынуліся ў складаным жаццёвым становішчы і атрымалі падтрымку, догляд і дастойныя ўмовы жыцця, што немалаважна людзям шаноўнага ўзросту. Жадаю  ўсім вам моцнага здароўя, міру і веры ў лепшае, – дадаў Вадзім Аляксандравіч і ўручыў падарункі ад грамадскай арганізацыі.

Да словаў віншавання далучылася Марына Лашкоўская, якая таксама пажадала ўсім у новым годзе моцнага здароўя, даўгалецця і бадзёрасці духу.

Кацярына Хілімончык выказала словы пашаны да старэйшага пакалення ад моладзі раёна, запэўніла, што валанцёры моладзевага руху гатовы прыйсці на дапамогу пажылым землякам.

Госці завіталі сюды не з пустымі рукамі: яны прывезлі прадукты і пачастункі. Напрыклад, работнікі КСУП “Жукоўшчына”, якія з’яўляюцца шэфамі дома сумеснага пражывання, падрыхтавалі для пажылых людзей прадуктовыя пакеты і яблыкі з саду гаспадаркі.

Вадзім Бялятка пагутарыў з жыхарамі дома, распытаў іх аб справах, настроі і пачуванні, запэўніў, што раённыя ўлады заўжды падставяць плячо тым, каму гэта сапраўды патрэбна.

Не толькі падарункі, але ўвага і проста добрыя словы вельмі каштоўныя для падапечных сацыяльнай службы. У доме сумеснага пражывання цяпер знаходзяцца 10 чалавек, многія тут не першы год. Гэта людзі, якія не змаглі жыць і зімаваць самастойна, часта – насельнікі аддаленых населеных пунктаў. Яны атрымалі не толькі дах над галавой, але і ўвагу, клопат, догляд сацыяльных работнікаў. Як і іншыя сацыяльныя ўстановы  Дзятлаўшчыны, дом сумеснага пражывання ў Гезгалах пастаянна атрымлівае матэрыяльную падтрымку з раённага бюджэту: летась тут былі заменены ўсе вокны і двое дзвярэй, закуплены матэрыялы для рамонту ў санвузле і замены сантэхнікі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі

81-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дзятлаўчане сустрэлі Маршам памяці і ўрачыстым…

33 минуты ago

Як дружна пырснулі сады…

Як дружна пырснулі сады,Закалыхаліся пад ветрам.Ляціць над светам пах такі,Што аж звініць вакол паветра.І з…

8 часов ago

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Дарагія ветэраны вайны і працы! (далее…)

10 часов ago

Святлана Лагута: “Здаровы сэнс перамог”

7 мая Міжнародны алімпійскі камітэт зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў, такім чынам адкрыўшы ім…

23 часа ago

Футбольныя мячы – да Дня Перамогі

Напярэдадні 9 Мая ў рамках мерапрыемстваў у падтрымку дзіцяча-юнацкага футбола ў Рэспубліцы Беларусь Дзятлаўшчыну наведаў…

23 часа ago

“Перамога: погляд праз 81 год. Спадчына, памяць, выбар маладых”

Дыялогавая пляцоўка пад такой назвай  прайшла ў гімназіі № 1 горада Дзятлава. Пагаварылі пра тое,…

24 часа ago