Шчодрая залатая восень ўступіла ў свае правы!

У апошні тыдзень кастрычніка, напярэдадні канікул у Хвінявіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшло свята “Залатая восень” для выхаванцаў дашкольнай групы і вучняў I-IV класаў.

Непаўторная творчая атмасфера грэла гледачоў у гэты восеньскі дзень. Вершы, агародна-карагодныя песні, сцэнкі гучалі на сцэне актавай залы. Яркія касцюмы ў выглядзе гародніны, а таксама іншых герояў – дзядоў і бабак – не пакінулі нікога абыякавым. Радасць і незабыўныя ўражанні атрымалі дзеці. Навучэнцы актыўна рыхтаваліся да свайго выступлення пры падтрымцы настаўнікаў, выхавальнікаў і бацькоў. Атмасфера пазітыўнага настрою, бадзёрасці, гумару, з якой шчодра дзяліліся дзеці на сваім ужо традыцыйным свяце, засталася з прысутнымі на цэлы дзень.

Жанна Будзевіч 

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Хто атрымае выплаты да Дня перамогі?
Проведите выходные в безопасности
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026

Похожие публикации