Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня на Дзятлаўшчыне праходзяць святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня моладзі.

Сёлета свята для маладых і ініцыятыўных, творчых і таленавітых дзятлаўчан і гасцей горада прайшло 30 чэрвеня на адкрытай пляцоўцы Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці. Масавы ўдзел у свяце прынялі юнакі і дзяўчаты, іх бацькі, старэйшыя дзеці і зусім маленькія жыхары раёна.

На працягу ўсяго святочнага мерапрыемства настрой для маладога пакалення і іх бацькоў стваралі артысты сектара па рабоце з моладдзю Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама маладыя выканаўцы.

У рамках акцыі “Заспяваем разам” ладзіўся конкурс на веданне сучасных песенных кампазіцый і песень мінулага стагоддзя.

Для аматараў творчага баўлення часу быў арганізаваны конкурс малюнкаў на асфальце, у якім прынялі ўдзел маленькія жыхары горада разам са сваімі бацькамі. Конкурс праходзіў з нагоды святкавання дзвюх юбілейных датаў – 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя стварэння Гродзенскай вобласці. У конкурсе на самы лепшы малюнак перамагла сям’я Сіняк – мама Iлона і яе сыночкі Станіслаў і Уладзіслаў. Пераможцы атрымалі ў падарунак паветраныя шары і іншыя прыемныя сюрпрызы, паветраныя шары дасталіся і астатнім удзельнікам конкурсу.

На працягу ўсяго мерапрыемства працавалі выставы-продажы і зоны адпачынку, дзе можна было пакатацца на надзіманых горках, набыць салодкую вату і папкорн.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

10 часов ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

10 часов ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

11 часов ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

11 часов ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

11 часов ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

11 часов ago