3 ліпеня на Дзятлаўшчыне прайшлі спартыўна-масавыя спаборніцтвы да Дня Незалежнасці нашай краіны і 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Яны праходзілі на стадыёне “Колас” у Дзятлаве і ладзіліся паміж камандамі калектываў КФК арганізацый, КСУПаў і раённых установаў адукацыі.
У спартыўную праграму ўвайшлі спаборніцтвы па міні-футболе, армрэслінгу, гарадошным спорце,таксама ў рамках святочных спаборніцтваў прайшлі адкрытыя міжраённыя турніры па валейболе, шашках-64 і шахматах.
У спаборніцтвах па міні-футболе пераможцай стала каманда ТАА “Ізакам”, сярэбраным прызёрам прызнана каманда РАНС, бронзавая перамога – у каманды Дзятлаўскага лясгаса, на чацвёртым месцы – каманда КСУП “Вензавец”.
У спаборніцтвах па гарадошным спорце пераможцай стаў Дзмітрый Ёда, другое месца заваяваў Аляксандр Жэгала, бронзавая перамога – у Аляксея Петрыкевіча.
У спаборніцтвах па армрэслінгу перамог прадстаўнік каманды РАНС Дзяніс Русін, сярэбраным прызёрам стаў прадстаўнік каманды ААТ “Граніт-Агра” Аляксандр Мацкевіч, на трэцім месцы – Дзмітрый Кароль, прадстаўнік каманды РАНС.
Напрыканцы сустрэчы каманды-пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і грашовымі падарункамі.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ
Президент Беларуси Александр Лукашенко 3 августа заслушал доклад министра по чрезвычайным ситуациям Вадима Синявского. Об…
Президент Беларуси Александр Лукашенко заслушал доклад министра сельского хозяйства и продовольствия Юрия Горлова. Об этом…
Минск лидирует среди зарубежных направлений для городского туризма россиян. Об этом сообщает БЕЛТА со ссылкой…
Спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці павіншавалі з 80-гадовым юбілеем…
Министерство внутренних дел проводит конкурс на лучшие литературное, художественное и музыкальное произведение об органах внутренних…
Когда на неделе ожидать главного зноя, рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии, контролю радиоактивного…