Ужо некалькі гадоў запар свята касцоў збірае працаўнікоў вёскі і гасцей з усяго раёна.

Мерапрыемства традыцыйна ладзіцца ў рамках раённага праекта “Дбайных людзей славім – весела час бавім”. Святочнай пляцоўкай і нязменным месцам сустрэчы з’яўляецца аграгарадок Вензавец.

На пачатку мерапрыемства ўдзельнікаў свята і гасцей павіталі старшыня Вензавецкага сельвыканкама Алег Шымко і кіраўнік КСУП “Вензавец” Ігар Гульнік.

У рамках святочнай праграмы ладзілася вясёлая эстафета, удзельнікамі якой сталі тры сельгаспрадпрыемствы раёна: КСУП “Вензавец”, ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Войневічы”, а таксама жыхары аграгарадка Вензавец і іншых вёсак. Яны змагаліся ў конкурсах “Касі каса пакуль раса”, “На тыя ж граблі”, “Сена ў стозе – сытая зімоўка для жывёлы”, “Троіцкі вянок” . Фінальным этапам вясёлай эстафеты па традыцыі стаў музычны конкурс.

Па выніках спаборніцтваў пераможцай прызнана каманда ААТ “Граніт-Агра”, другое месца атрымала каманда КСУП “Вензавец”, на трэцім месцы – каманда КСУП “Войневічы”. Лепшым касцом стаў Аляксандр Ярмаловіч, а самым юным удзельнікам конкурсу трэці год запар застаецца Максім Пятчыц. Дыпломы і каштоўныя падарункі ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі ад кіраўніцтва КСУП “Вензавец”.

Перамогу і каштоўны падарунак за ўдзел у конкурсе на лепшае падвор’е, які праходзіў у аграгарадку Вензавец, атрымала сям’я Анатоля і Марыі Татарчык.

На працягу ўсяго мерапрыемства ўдзельнікаў і гасцей свята радавалі Карэліцкі народны калектыў народнай музыкі і песні “Цырынскія музыкі”, артысты народнага ансамбля музыкі і песні “Ятранка”. Асаблівым падарункам для землякоў стала сольнае выступленне ўладальніцы Гран-пры Нацыянальнага конкурсу маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні ад Мінскай вобласці, жыхаркі аграгарадка Вензавец Яны Мармыш.

Радавалі гасцей разнастайнасцю і гандлёвыя кропкі, якія размясціліся побач з галоўнай пляцоўкай. Прапанавалі прадукты сваёй вытворчасці райспажыўтаварыства, мясцовыя рамеснікі і госці-майстры з іншых раёнаў.

Літаратурная выстава ладзілася для аматараў мастацкага слова. Яна была арганізавана работнікамі Вензавецкай бібліятэкі. Для дзятвы працавалі шматлікія гульнёвыя пляцоўкі: надзіманыя горкі, батуты, іншыя атракцыёны.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Прыём грамадзян

Прыём грамадзян

20 марта, 2025
Церемония инаугурации Президента Беларуси состоится 25 марта
«Встречная полоса!»

Похожие публикации