Дэлегацыя Дзятлаўшчыны на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім прыняла ўдзел у абласным мерапрыемстве, прымеркаваным да Дня сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу.
За шматгадовую плённую працу і з нагоды прафесійнага свята дзятлаўчане былі адзначаны высокімі ўзнагародамі:
медалём “За працоўныя заслугі” – начальнік Дзятлаўскай раённай ветэрынарнай станцыі, галоўны ветэрынарны доктар, галоўны ветэрынарны інспектар раёна Баляслаў Кулеш;
нагрудным знакам Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання – галоўны заатэхнік КСУП “Хвінявічы” Марыя Слушко;
Ганаровай граматай Гродзенскага аблвыканкама – трактарыст-машыніст ААТ “Граніт-Агра” Вадзім Майсейчык;
граматай Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў – трактарыст-машыніст КСУП “Жукоўшчына” Мікалай Бакшук.
Прафсаюзную ўзнагароду за працу атрымаў трактарыст ААТ “Дварэцкі льнозавод” Іван Дашчэчка. Пераможцамі і прызёрамі абласных спаборніцтваў на правядзенні сельгасработ сталі камбайнер ААТ “Граніт-Агра” Дзмітрый Масейка, вадзіцель КСУП “Войневічы” Мікалай Мішчук, аграном ААТ “Дварэцкі льнозавод” Арцём Ліпніцкі.
Таксама на абласной сцэне віншаванні прымала ветэран працы, былы заатэхнік-селекцыянер КСУП “Жукоўшчына” Людміла Трышына.
Дзятлаўчане падзяліліся сваімі ўражаннямі ад урачыстасці і эмоцыямі ад узнагарод.
Баляслаў Кулеш:
– З хваляваннем і пачуццём гонару за ўвесь раён паднімаўся на святочную сцэну па медаль “За працоўныя заслугі” – адну з пачэсных узнагарод у Беларусі, якую мне ўручыў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Канстанцін Бурак. Хачу падзякаваць кіраўніцтву раёна, старшыні райвыканкама Андрэю Садоўскаму і былому начальніку ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Віталію Шулейку за тое, што высока ацанілі маю працу і рэкамендавалі да ўзнагароджання. Ад душы віншую ўсіх работнікаў нашай сферы з надыходзячым святам, жадаю моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх справах.
Марыя Слушко:
– Гродна сустрэў нас цёпла і гасцінна: прыгожыя людзі, душэўны канцэрт, цёплыя віншаванні – усяго гэтага было шмат. На абласной сцэне мяне ўзнагароджвалі нагрудным знакам “За заслугі ў сельскай гаспадарцы” – самай высокай узнагародай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Вельмі прыемна, што мая праца і праца нашага калектыву так высока цэніцца на дзяржаўным узроўні. На мерапрыемстве сустрэла шмат знаёмых, калег, прымала словы віншавання і кветкі, што таксама заўсёды радуе. Свята атрымалася на славу!
Дзмітрый Масейка:
– Мы кожны дзень працуем у сваіх сельгаспрадпрыемствах, стараемся атрымаць добры вынік. І вельмі прыемна станавіцца лідарам у сваёй сферы. Я атрымаў узнагароду камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама за лепшы вынік на касьбе траў. Адметна, што ў нашай сённяшняй дэлегацыі яшчэ два лідары ў сваіх відах работ. Цудоўнае свята! Парадаваў цікавы канцэрт і багаты фуршэт ад прадпрыемстваў перапрацоўчай прамысловасці нашай вобласці.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае
Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…
На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…
В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…
24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…
4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…
Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…