Актуальны каментарый. Дэпутат – чалавек з нераўнадушнай грамадзянскай пазіцыяй

13 лістапада горад Дзяржынск стаў пляцоўкай для маштабнага дыялогу аб развіцці рэгіёнаў. Пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Качанавай тут прайшло VII выязное пасяджэнне Савета па ўзаемадзеянні органаў мясцовага самакіравання. У яго рабоце прымалі ўдзел 308 членаў Савета Рэспублікі, кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання і дэпутацкага корпуса ўсіх узроўняў з розных рэгіёнаў Беларусі.

Дзятлаўшчыну прадстаўлялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі і старшыня Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч.

– Лейтматывам размовы гучала думка аб тым, што ў цэнтры ўвагі заўсёды павінны быць людзі, іх спадзяванні і клопаты, – расказаў аб вялікай размове Аляксандр Бараноўскі. – Ішла гаворка аб дзейнасці мясцовых Саветаў дэпутатаў, каардынуючай ролі дэпутацкага корпуса ў комплексным развіцці тэрыторый сельскіх саветаў. Наталля Качанава падкрэсліла, што народныя абраннікі заўжды павінны быць ініцыятарамі паляпшэння жыцця людзей у сельскай мясцовасці, нельга дапускаць, каб без важкіх на тое прычын закрываліся сацыяльна значныя аб’екты, у тым ліку ўстановы аховы здароўя. Пагаварылі і аб станоўчай практыцы ўкаранення грамадскіх ініцыятыў, у якіх актыўны ўдзел прымае само насельніцтва. Не абышлі ўвагай неабходнасць аказання падтрымкі непаўналетнім, якія гадуюцца ў сацыяльна ненадзейных сем’ях. Дэпутат не павінен стаяць у баку, калі дзецям кепска. Шмат увагі было нададзена рабоце дэпутатаў пярвічнага звяна – у сельскіх саветах, іх ролі ў вырашэнні пытанняў мясцовага насельніцтва, рабоце са зваротамі грамадзян, па навядзенні парадку на зямлі, зносе струхнелых пустых дамоў і продажы тых, якія яшчэ можна выкарыстоўваць. На Дзятлаўшчыне падобная работа наладжана, пачулі прыклады і ад іншых раёнаў.  

Ад Наталлі Качанавай прагучаў дакладны пасыл: дэпутаты павінны дзейнічаць прадуктыўна, каб людзі ім давяралі, прыходзілі на прыёмы да сваіх абраннікаў з пытаннямі або ініцыятывамі, а мы каб клапаціліся аб дабрабыце насельніцтва ў розных сферах ад здароўя, да стану дарог і сямейнага дабрабыту, бо дэпутат – чалавек з нераўнадушнай грамадзянскай пазіцыяй.

– Уся работа, пра якую ішла размова на форуме, у нашым сельскім савеце вядзецца не горш, чым у іншых рэгіёнах рэспублікі, – зазначыў Канстанцін Вінцукевіч. – Безумоўна, ёсць нюансы, якім належыць надаць крыху больш увагі. Сярод важнага: мы – пярвічны ўзровень дэпутацкага корпуса і павінны працаваць дзеля дабрабыту насельніцтва на сваіх тэрыторыях, мінімізаваць выпадкі, калі закрываюцца сацыяльна значныя аб’екты, бо, як правіла, гэта не паляпшае жыцця людзей. Хаця выпадкі бываюць розныя. Напрыклад, калі закрываліся стацыянарныя магазіны ў вёсках, насельніцтва было вельмі незадаволена. Прайшло няшмат часу, у некаторых вёсках засталося па 5-6 чалавек, якім прадукты дастаўляе аўталаўка практычна да дома. Цяпер вяскоўцы выказваюцца пра такое абслугоўванне пазітыўна. Адным словам, наша галоўная задача – гэта жыццё насельніцтва, ёй мы заўжды надавалі максімум увагі і прадоўжым гэта рабіць надалей.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga  

#нашелучшее #нашалепшае 

administrator

Recent Posts

Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…

13 часов ago

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

13 часов ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

15 часов ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

15 часов ago

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

15 часов ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

16 часов ago