У аграгарадку Гезгалы 26 жніўня на стадыёне адбудзецца ваенна-спартыўнае свята ў гонар былога Гезгалаўскага гарнізона.
У праграме:
13.00 – адкрыццё свята “Пасёлак любы, сэрцу дарагі”;
13.20 – паказальныя выступленні супрацоўнікаў Дзятлаўскага РАНС;
14.00 – выступленне духавога аркестра пасёлка Наваельня;
14.40 – дзіцячая канцэртная праграма патрыятычнай песні “Няхай заўсёды будзе сонца”;
15.20 – эстафета “Адзін у полі не воін” паміж сельгаспрадпрыемствамі і арганізацыямі Дзятлаўскага раёна;
16.00 – выступ ансамбля “Белыя росы”;
17.20 – вечар-сустрэча аднапалчан “Дзе ж вы цяпер, сябры-аднапалчане?;
На працягу свята будуць працаваць гандлёвыя кропкі, госці змогуць пачаставацца салдацкай кашай. Дзяцей чакаюць атракцыёны. Можна будзе набыць пап-корн, салодкую вату.
Падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефонах: 2-21-71, 2-11-48, 3-35-70 або на сайце http://ckdyatlovo.by.
М. ЛУКІЯНЕЦ,
загадчыца аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры