Стала добрай традыцыяй у ААТ “Граніт-Агра” праводзіць свята Дажынкі, свята ўраджаю, свята падвядзення вынікаў. Вось і 26 жніўня адбыліся Дажынкі ў аграгарадку Круцілавічы. Вакол галоўнай сцэны былі ўзведзены “скульптуры” з рулонаў саломы: паравозік, які сустракаў гасцей пры ўездзе ў Круцілавічы; і кароўка, і дядуля з бабуляй, і вусеніца.

На пачатку свята адбыўся адзін з самых сімвалічных момантаў: на галоўную сцэну дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах прынеслі караваі, выпечаныя з ураджаю гэтага года. Ксёндз Віктар і айцец Валерый асвяцілі караваі новага ўраджаю. З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Станіслававіч Мазур. Павіншавала са святам і старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Мікалаеўна Жых.

Затым адбылася асноўная афіцыйная дзея Дажынак — уручэнне ўзнагарод удзельнікам жніва.
З музычнымі падарункамі выступілі Вячаслаў Статкевіч – артыст беларускай эстрады, Васіль Асіповіч, Святлана Шыманская лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў, вядомы спявак, легенда айчыннай сцэны Уладзімір Ухцінскі.

Для дзяцей на працягу свята працавалі атракцыёны: батут, надзіманыя горкі, можна было пакатацца на машынках; прадавалі салодкую вату, папкорн; вёўся гандаль салодкімі пачастункамі і сувенірамі.
Вядома, праца на зямлі – гэта сапраўднае выпрабаванне сілы духу і характару. А хлеб – быў, ёсць і будзе сімвалам росквіту і дабрабыту народа. Сабраны ўраджай – гэта вынік карпатлівай і дружнай працы.

С. Грос,
дырэктар Данілавіцкага дома культуры

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации